- Катэгорыя: Вясна
22.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч У судзе Ленінскага раёна Мінска прызначылі дату суда па справе супраць старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча, а таксама Зміцера Салаўёва, якога будуць судзіць у парадку спецыяльнай вытворчасці. 5 студзеня справу пачне разглядаць суддзя Марына Запаснік. Вясноўцаў абвінавачваюць у кантрабандзе (незаконным перамяшчэнні праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ў буйным памеры наяўных грашовых сродкаў арганізаванай групай) паводле ч. 4 арт. 228 Крымінальнага кодэкса і фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паводле ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Трое праваабаронцаў утрымліваюцца пад вартай з 14 ліпеня 2021 года — ім пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення. Суд пакуль адкрыты.
- Катэгорыя: Вясна
21.12.2022 Тэгі: крымінальны перасьлед, палітвязьні, вайна ва Украіне Дзяржаўны тэлеканал АНТ зняў рэпартаж пра затрыманых беларусаў, якія хацелі далучыцца да добраахвотнікаў ва Украіне пасля ўварвання расійскіх войскаў на тэрыторыю Украіны 24 лютага 2022 года. 37-гадовы айцішнік з Брэста Сяргей Вайцюк — адзін з іх. Ён стаў першым чалавекам у Беларусі, якога асудзілі за жаданне ваяваць на баку Украіны пасля пачатку поўнамаштабнай вайны. Сяргею прызначылі 2,5 гады калоніі і адправілі адбываць тэрмін у івацэвіцкую калонію "Воўчыя норы". Ён, як і іншыя палітычныя зняволеныя, пазначаны жоўтай біркай "экстрэміста". На волю ён мусіць выйсці 11 красавіка 2025 года.
- Катэгорыя: Вясна
21.12.2022 Тэгі: грамадства, палітвязьні, праваабаронцы, крымінальная справа Алеся Бяляцкага, міжнародная салідарнасьць праваабаронцаў, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі У Вільні адбылося публічнае адкрыццё вялікай фрэскі з партрэтам Алеся Бяляцкага — старшыні ПЦ "Вясна" і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру 2022.
- Катэгорыя: Вясна
21.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні У судзе Заводскага раёна Мінска 21 снежня вынеслі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да 25-гадовага палітзняволенага Арцёма Забелянкова. Яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія круба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 198 Крымінальнага кодэкса (перашкода законнай прафесійнай дзейнасці журналіста) за ўдзел у "Маршы гонары" 11 кастрычніка 2020 года і патрабаванне ў прапагандыста Рыгора Азаронка і аператара Андрэя Іваненкі спыніць відэаздымку. Суддзя Алена Капцэвіч прызначыла хлопцу два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
20.12.2022 Тэгі: грамадства, перасьлед, ціск, рэпрэсіі, затрыманьні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20 снежня збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
За перасылку персанальных дадзеных у Telegram былога сілавіка асудзілі на два з паловай гады калоніі
- Катэгорыя: Вясна
20.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед У Кастрычніцкім судзе Віцебска напачатку снежня асудзілі Ўладзіслава Аўчыннікава паводле ч. 1 арт. 352 (Неправамоцнае авалоданне камп’ютарнай інфармацыяй), ч. 2 арт. 424 (Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Сняжана Кіндзеева прызначыла Уладзіславу 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма і штраф 300 базавых велічыняў.
- Катэгорыя: Вясна
20.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, правы працоўных У Мінскім гарадскім судзе 20 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы, заведзенай на актывістаў Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў – Аляксандра Ярашука, яго намесніка Сяргея Антусевіча і бухгалтаркі Ірыны Бут-Гусаім. Іх вінавацяць у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342), а Ярашука таксама ў закліках да мер абмежавальнага характару, іншых дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч.3 арт. 361).
- Катэгорыя: Вясна
20.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 20 снежня агучылі прысуд 24-гадовай экскурсаводцы Аксане Манкевіч. Яе асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначылі тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі"). Прысуд вынесла Вікторыя Шабуня. Пасля трох месяцаў у СІЗА Аксану вызвалілі ў зале суда. Манкевіч не зможа больш у Беларусі працаваць экскурсаводкай, бо паводле пастановы ўрада ад 7 снежня, з новага года экскурсаводамі не змогуць працаваць тыя, каго судзілі па "пратэсных" крымінальных артыкулах.
- Катэгорыя: Вясна
20.12.2022 Тэгі: крымінальны перасьлед, дыфамацыя У судзе Пінскага раёна і Пінска 5 снежня за абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса) быў асуджаны мясцовы 35-гадовы жыхар Дзяніс Стасевіч. Гэта другі прысуд, які вынеслі па гэтым артыкуле Дзянісу.