15.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед Мікіта Саідаў. У Кастрычніцкім судзе Мінска 12 снежня вынесены прысуд палітзняволенаму Мікіту Саідаву, абвінавачанаму ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) а таксама па ч. 1 арт. 328 – незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.

15.12.2022 Тэгі: крымінальны перасьлед, адміністратыўны перасьлед, грамадства, рэпрэсіі, затрыманьні Акцыя на Дзяды ў Мінску, фота "Радыё Свабода" Першага лістапада 2020 года адбыўся Марш на Курапаты, пасля якога ўлады вырашылі распачаць крымінальныя справы на ўсіх затрыманых удзельнікаў мірных сходаў. Нягледзячы на такую дадатковую пагрозу, Марш адбыўся, а затрыманых пратэстоўцаў сапраўды абвінавацілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

15.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед 24 лістапада ў Брэсцкім абласным судзе вынеслі прысуд па справе за "агентурную дзейнасць" у Беларусі на карысць Украіны. Судзілі ўкраінцаў Міхаіла Сталярчука і Дзмітрыя Гудзіка за тое, што паводле версіі абвінавачвання збіралі дадзеныя пра вайсковую тэхніку і аб'екты ў Беларусі па заданні Службы бяспекі Украіны. Суддзя Андрэй Лешчанка прызначыў Міхаілу шэсць гадоў калоніі, а Дзмітрыю — пяць. 

15.12.2022 Тэгі: палітвязьні, салідарнасць Зусім хутка наступіць святочная пара, а гэта значыць, што надыйшоў час рыхтавацца да віншаванняў зняволеных. Такія часы асабліва цяжкія ў няволі, таму вельмі важна зрабіць усё магчымае, каб нашыя падтрымка, цеплыня і салідарнасць прабіліся праз краты.

15.12.2022 Тэгі: палітвязьні, правы зняволеных, салідарнасць Ілюстрацыйны здымак На дадзены момант у Беларусі за кратамі знаходзіцца больш за 1400 палітвязняў. Большасці з іх блакуюць ліставанне. Пасылкі ў такой сітуацыі з’яўляюцца надзейным спосаб падтрымкі зняволеных. 

15.12.2022 Тэгі: крымінальны перасьлед, дыфамацыя У Мінскім гарадскім судзе 15 снежня працягваецца разгляд крымінальнай справы грамадзяніна Латвіі Дмітрыйса Міхайлоўса, абвінавачанага па шэрагу пратэсных артыкулаў.

14.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні, сілавыя структуры, рэпрэсіі, дыфамацыя "Вясне" стаў вядомы прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхара Навагрудчыны Віктара Пільжыса. 13 кастрычніка 2022 года яго асудзілі за рэпост паведамлення пра двух сілавікоў з Ваўкавыска на два гады калоніі. Справу Пільжыса разглядаў суд Карэліцкага раёна.

14.12.2022 Тэгі: адміністратыўны перасьлед, перасьлед, рэпрэсіі, затрыманьні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 13-14 снежня збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

14.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед Гелена Ярмусік. Судовая калегія Гродзенскага абласнога суда 6 снежня разгледзела апеляцыйную скаргу пенсіянеркі Гелены Ярмусік, асуджанай за паклёп на службовую асобу паводле арт. 188 Крымінальнага кодэкса.

14.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, дыфамацыя Андрэй Струнец. У судзе Маларыцкага раёна 29 лістапада вынесены прысуд мясцоваму жыхару Андрэю Струнцу, абвінавачанага паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса ў абразе прадстаўніка ўлады – супрацоўніка міліцыі.