- Катэгорыя: Вясна
07.04.2023 Тэгі: ціск, катаванні, пенітэнцыярная сістэма "Прэс-хатай" называюць наўмысна створаныя адміністрацыяй следчага ізалятара невыносныя ўмовы ў зняволенні, калі сукамернікі, якія супрацоўнічаюць з ёй, выбіваюць прызнальныя паказанні. Былыя зняволеныя распавялі праваабаронцам, што ў СІЗА-1 "прэс-хатай" называюць камеру № 98, дзе ўтрымліваецца Расціслаў Светчыкаў па мянушцы "Слон", якога больш за два гады таму асудзілі за саўдзел у забойстве на 23 гады. "Вясна" сабрала сведчанні былых зняволеных СІЗА-1.
- Катэгорыя: Вясна
06.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, вайна ва Украіне У Мінскім гарадскім судзе 6 красавіка вынеслі прысуд па "справе сцягоў". У сярэдзіне верасня 2022 года сілавікі затрымалі пяць мінчукоў за тое, што яны вывесілі вялікія нацынальныя сцягі Беларусі і Украіны на фасадзе дома па вуліцы Лесі Украінкі ў Мінску. Гэта Дзяніс Варозаў, Вячаслаў Панцюшэнка, Вольга Церах, Уладзімір Лавор і Кацярына Зарэцкая. Супраць іх узбудзілі крымінальную справу за "злоснае хуліганства", але праз два тыдні пасля іх затрымання МУС прызнала "экстрэмісцкім фармаваннем" канал у дадатку Zello, праз які камунікавалі мінчукі пры арганізацыі акцыі.У выніку справу перакваліфікавалі на ч. 3 арт. 361–1 (стварэнне або ўдзел у "экстрэмісцкім фармаванні") і ч. 2 арт. 361–4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суддзя Дзіна Кучук прызначыла ім да пяці гадоў калоніі. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.
- Катэгорыя: Вясна
06.04.2023 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1487 палітвязні, а колькасць іх павялічваецца штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў ПУАТ ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па дадзеных "Вясны", у сакавіку на волю выйшлі мінімум 17 палітвязняволеных, 12 з якіх цалкам адбылі свае тэрміны, а пяць чалавек былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА. За што палітзняволеныя адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце.
- Катэгорыя: Вясна
06.04.2023 Тэгі: грамадства, ААН, правы чалавека, аналітыка, рэпрэсіі 17 сакавіка Офіс Упраўлення Вярхоўнага Камісара па правах чалавека ААН апублікаваў даклад "Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх". У ім упершыню гучыць фармулёўка "Некаторыя з парушэнняў могуць таксама прыраўноўвацца да злачынстваў супраць чалавечнасці". Разам з праваабаронцамі тлумачым, у чым важнасць гэтай фармулёўкі і якое значэнне яна мае.
- Катэгорыя: Вясна
06.04.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" шостага красавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
06.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм У Гродзенскім абласным судзе вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага жыхара Ліды Валерыя Троцкага, якога абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве (ч.1 арт. 356).
- Катэгорыя: Вясна
05.04.2023 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, ціск У сакавіку сілавікі амаль штодзённа ладзілі масавыя затрыманні і ператрусы ў розных рэгіёнах краіны: Пінску, Мёрах, Барысаве, Глыбокім, Мазыры, Лепелі, Полацку і іншых гарадах. Пасля рэйдаў на затрыманых складалі адміністрацыйныя пратаколы за "экстрэмісцкія рэпосты", "несанкцыянаванае пікетаванне", "непадпарадкаванне міліцыянтам". Па інфармацыі праваабаронцаў "Вясны", у сакавіку было затрымана мінімум 614 чалавек, большасць з іх — у другой палове месяца. Беларускімі суддзя было вынесена не менш за 433 рашэнні паводле адміністрацыйных справаў. З іх прызначылі мінімум 166 адміністрацыйных арыштаў і 36 штрафаў. "Вясна назірае" склала традыцыйны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў сакавіку.
- Катэгорыя: Вясна
05.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёну Мінска шостага сакавіка асудзілі Кацярыну Броўку паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марына Клімчук прызначыла Кацярыне тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).