16.05.2023 Блакаваць ліставанне палітвязняў у калоніях і СІЗА стала адным з метадаў ціску на іх і тых, хто хоча іх падтрымаць. Калі да пачатку паўнамаштабнай вайны гэтую практыку выкарыстоўвалі толькі ў некаторых месцах зняволення, то цяпер яна распаўсюджваецца на ўсе ўстановы. Пасля прысуду палітвязні могуць атрымліваць лісты толькі ад блізкіх сваякоў: часта гэта выключна тыя, хто пазначаны ў асабістай справе. У СІЗА правілы ліставання немагчыма патлумачыць ніякай логікай: выбарачна блакуюцца лісты і ад сваякоў, і ад незнаёмых людзей; камусьці даходзяць амаль усе лісты, камусьці – амаль нічога.

16.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Акцыя пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе. Ілюстрацыйнае фота У судзе Савецкага раёна Мінска 5 красавіка асудзілі 60-гадовага Юрыя Машка і ягоную 24-гадовую дачку Валерыю Машок. Іх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парак, альбо актыўным ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

16.05.2023 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі Былому інкасатару "Белгазпрамбанка" і экс-спецназаўцу Яну Папковічу ў Мінскім гарадскім судзе 16 траўня агучылі прысуд — чатыры гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суддзя Вера Галаўкова прызнала Яна вінаватым паводле арт. 342 (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 361-3 (Падрыхтоўка да ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні) Крымінальнага кодэкса.

16.05.2023 Тэгі: палітвязні, салідарнасць Асобы: Валянцін СтэфановічФотакалаж "Вясны". З нагоды Дня палітвязняў Беларусі “Вясна“ публікуе серыю адкрытых лістоў нашым калегам у турмы. У час, калі для тысячаў зняволеных беларусаў ствараюцца штучныя перашкоды ў ліставанні з роднымі і сябрамі, гэтая акцыя павінна паказаць і беларускаму грамадству, і тым служкам рэжыму, якія выконваюць сваю брудную ролю, што ніводзін з палітвязняў не забыты, што людзі памятаюць пра ўсіх, каго ўлада пазбавіла волі за свае перакананні. Першы ліст напісаў паэт і журналіст Сяржук Сыс праваабаронцу "Вясны" і віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Валянціну Стэфановічу, якога асудзілі да дзевяці гадоў калоніі за дапамогу беларусам.

15.05.2023 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, пераслед, ціск, рэпрэсіі Праваабаронцы і валанцёрцы “Вясны” Марыі Тарасенцы 50 год. Амаль усё жыццё яна пражыла ў родным Гомелі: засвоіла прафесію тэхнолага, працавала на швейных прадпрыемствах. Але 2019 год перакуліў ейны лёс: яна стала змагацца з несправядлівасцю дзяржавы ў дачыненні да людзей, спачатку падчас Дакрэта “аб дармаедах” (афіцыйная назва — Дакрэт аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства), а потым — падчас рэпрэсій пасля 2020 году.

15.05.2023 Тэгі: палітвязні, катаванні Вітольд Ашурак, фота з сацыяльных сетак. Былыя вязні шклоўскай калоніі №17, дзе 21 траўня 2021 года раптоўна памёр бярозаўскі актывіст Вітольд Ашурак, у інтэрв'ю і каментарах распавядаюць пра свае сустрэчы з ім за кратамі, а таксама дзеляцца успамінамі пра Вітольда, якія пачулі ад іншых зняволеных, якія адбывалі пакаранне разам з ім. “Вясна” сабрала ўсе сведчанні вязняў з адкрытых крыніц пра ўмовы ўтрымання і абставіны смерці Вітольда Ашурка.

15.05.2023 Тэгі: акцыі, палітвязні, правы чалавека, салідарнасць Праваабарончы цэнтр "Вясна" вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. У гэты дзень два гады таму ў шклоўскай калоніі №17 памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Мерапрыемствы да Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі пройдуць у розных краінах і гарадах. 

15.05.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, грамадства, ААН, свабода слова, свабода мірных сходаў, улады У Камітэце па правах чалавека ААН нядаўна былі зарэгістраваны некалькі індывідуальных зваротаў, пададзеных заяўнікамі пры дапамозе юрыстаў ПЦ "Вясна". Нагадаем, Камітэт разглядае парушэнні правоў чалавека дзяржавай-удзельніцай Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. З 8 лютага 2023 года беларусы не могуць падаваць звароты ў КПЧ ААН супраць сваёй дзяржавы, паколькі Беларусь дэнансавала Факультатыўны пратакол да Пакта. Але індывідуальныя звароты, якія былі пададзены да гэтай даты, працягваюць рэгістраваць. "Вясна" распавядае пра тры з іх.

15.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Першамайскага раёна Віцебска 15 траўня распачынаецца працэс над палітзняволеным арт-менеджэрам і музыкам Уладзімірам Булаўскім. Яго абвінавачваюць паводле арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса — неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Праваабаронцам вядома, што гэта толькі другі суд у Беларусі па гэтым артыкуле.Справу будзе разглядаць суддзя Міхаіл Юрчанка. За кратамі Уладзіміра ўтрымліваюць пяць месяцаў.

13.05.2023 Тэгі: затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 12-13 траўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.