- Катэгорыя: Вясна
03.05.2023 У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3 траўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
03.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, рэпрэсіі Мінскі абласны суд 3 траўня агучыў прысуд па крымінальнай справе супраць стваральнікаў і рэдактараў праекта Nexta: Сцяпана Пуцілы, Яна Рудзіка і Рамана Пратасевіча. Суддзя Вячаслаў Тулейка прызнаў іх вінаватымі па шэрагу крымінальных артыкулаў і прысудзіў фігурантам ад 8 да 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Менавіта такі прысуд запрашвала пракурорка Наталля Сакалова. Рамана Пратасевіча ўзялі пад варту ў зале суда. Пуцілу і Рудзіка судзілі завочна. Суд цягнуўся два з паловай месяцы, некаторыя пасяджэнні праходзілі ў закрытым рэжыме.
- Катэгорыя: Вясна
03.05.2023 Тэгі: ціск, цэнзура, рэпрэсіі 3 траўня абвешчаны Сусветным днём свабоды друку. Гэта адна са шматлікіх свабодаў, якая актыўна вынішчаецца беларускімі ўладамі. За рэалізацыю права на свабоду інфармацыі ў Беларусі ліквідуюць незалежныя медыя, па палітычных матывах утрымліваюць 33 прадстаўнікі медыя.
Беларусь - самая небяспечная краіна Еўропы для прэсы. Сёння адзначаецца Сусветны дзень свабоды друку
- Катэгорыя: Вясна
03.05.2023 Тэгі: ціск, цэнзура, рэпрэсіі 3 траўня абвешчаны Сусветным днём свабоды друку. Адна са шматлікіх свабодаў, якая актыўна вынішчаецца беларускімі ўладамі. За рэалізацыю права на свабоду інфармацыі ў Беларусі ліквідуюць незалежныя медыя, на сённяшні дзень у няволі знаходзіцца 33 прадстаўнікі медыя.
- Катэгорыя: Вясна
03.05.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Маскоўскага раёна Мінска 3 траўня судзяць праграміста і адміністратара тэлеграм-чата "Па-беларуску" Андрэя Філіпчыка. Яго вінавацяць у актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак па “народным” артыкуле (ч.1 арт. 342 КК).
- Катэгорыя: Вясна
02.05.2023 Тэгі: крымінальны пераслед 26 лютага на вайсковым аэрадроме Мачулішчы ў Мінскім раёне быў пашкоджаны расійскі самалёт дальняй радыёлакацыйнага выяўлення А-50, які выкарыстоўваецца для карэкціроўкі авіяўдараў узброенымі сіламі Расіі па Украіне. У той жа дзень па Беларусі пачалася хваля затрыманняў, беларусаў пачалі паглыблена даглядаць на выездзе з краіны: правяралі змесціва тэлефонаў і цікавіліся мэтамі выезду. Улады доўгі час маўчалі пра тое, што адбылося ў той дзень на вайсковым аб'екце. Праз тыдзень беларускія дзяржаўныя медыя паказалі грамадзяніна, якому прыпісалі галоўную ролю ў інцыдэнце з самалётам. На працягу месяца выйшла яшчэ пяць відэасюжэтаў, у якіх апісалі дэталі спецаперацыі па лаўленні грамадзяніна Украіны. Юрыст "Вясны" прааналізаваў сюжэты пра інцыдэнт у Мачулішчах і распавядае, што з ім не так з пункту гледжання правоў чалавека.
- Катэгорыя: Вясна
02.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд Дзяржынскага раёна 2 траўня вынес прысуд 37-гадоваму жыхару Фаніпаля Максіму Палуянчыку, абвінаваціўшы яго ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
02.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, рэпрэсіі 73-гадовага жыхара Слоніма Барыса Кучынскага адправілі ў калонію тэрмінам на два гады. Цяпер ён знаходзіцца ў ПК № 2 (горад Бабруйск). Гэта адбылося пасля ўзмацнення пакарання.
- Катэгорыя: Вясна
02.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Суд Маскоўскага раёна Мінска 2 траўня пачаў разгляд крымінальнай справы былой супрацоўніцы тэлеканала "Беларусь 2" Вольгі Гладкай. Экс-менеджарку абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
02.05.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1 і 2 траўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.