- Катэгорыя: Вясна
27.05.2023 Тэгі: грамадства, свабода перамяшчэння Некалькі апошніх месяцаў на межах Беларусі, асабліва пры ўездзе ў краіну, пачасціліся ўзмоцненыя праверкі на ўезд у краіну. Прычым, незразумелыя грамадзяне ў цывільным забіраюць некаторых падарожнікаў на "размову", пытаюцца, чаму чалавек едзе ў Беларусь, што рабіў за мяжой, якія грошы вязе і каму, ці хадзіў на пратэсты ў Беларусі, абавязкова правяраюць змесціва тэлефона.
- Катэгорыя: Вясна
26.05.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, палітвязні, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 26 траўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
26.05.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, палітвязні, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 26 траўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
26.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Першамайскага раёна Віцебска 26 траўня вынеслі прысуд палітзняволенаму арт-менеджэру і музыку Уладзіміру Булаўскаму — два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі паводле арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса — неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Справу разглядаў суддзя Міхаіл Юрчанка. За кратамі Уладзіміра ўтрымліваюць пяць месяцаў.
- Катэгорыя: Вясна
25.05.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм У Гомельскім абласным судзе 25 траўня працягваўся разгляд крымінальнай справы журналіста-фрылансера і краязнаўцы Яўгена Меркіса. Яго абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім (ч. 3 арт. 361-1 КК), а таксама ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК).
- Катэгорыя: Вясна
25.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі Вядомаму рэпетытару і выкладчыку Яўгену Лівянту, старэйшай дачцэ Ганне і зяцю Мікіце Дразду прысудзілі па тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Ягонай жонцы Юліі Лівянт, малодшай дачцэ-студэнтцы Галіне Лівянт і суўладальніку цэнтру "100 балаў" Аляксею Іванову асудзілі да двух з паловай гадоў «хатняй хіміі», а Аляксандру Энсайн — на паўтара года "хатняй хіміі".
- Катэгорыя: Вясна
25.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 25 траўня аднавіўся разгляд крымінальнай справы 24-гадовага медыка Артура Хлуса, абвінавачанага ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
25.05.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24-25 траўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
24.05.2023 Тэгі: правы чалавека, аналітыка У Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе 11 траўня быў прадстаўлены даклад Маскоўскага механізму аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі, які беларускія ўлады назвалі “танным шоў”. Мы спыталі юрыста ПЦ “Вясна” Паўла Сапелку пра ступень важнасці даклада, аб ролі “Вясны” у падрыхтоўцы дакумента і чым сёлетні дакумент адрозніваецца ад папярэдніх. У канцы размовы — тэкст дакладу цалкам.
- Катэгорыя: Вясна
24.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Гомельскі абласны суд 23 траўня завяршыў разгляд крымінальнай справы юрыста-прадпрымальніка Дзмітрыя Багачэнкі. Яго абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.