- Катэгорыя: Вясна
22.05.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні 22 траўня БелТА паведаміла, што асуджаны да васьмі гадоў калоніі Раман Пратасевіч памілаваны. Пасля абвяшчэння прысуда ён заставаўся пад хатнім арыштам.
“Не дойдзе той ліст, які не быў адпраўлены”. Як прайшло падпісанне лістоў палітвязням у Варшаве Фота
- Катэгорыя: Вясна
22.05.2023 Тэгі: палітвязні, салідарнасць, рэпартаж У Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі 21 траўня ў Варшаве праваабаронцы ПЦ “Вясна”, польскага “Мемарыялу” і ініцыятывы “Палітвязынка” пры падтрымцы Майстэрні паштовак салідарнасці зладзілі сустрэчу па падпісанні лістоў палітзняволеным. Мерапрыемства прайшло ў прасторы “Пад жырандоляй”. На сустрэчы выступіў Стас Пачобут, музыка культавага беларускага панк-гурта “Deviation” і брат палітзняволенага Анджэя Пачобута. Падтрымаць вязняў прыйшло шмат людзей: простыя неабыякавыя беларусы, журналісты і пісьменнікі, былыя палітвязні і праваабаронцы. Было падпісана больш за 100 паштовак салідарнасці. “Вясна” шчыра дзякуе ўсім, хто далучыўся да гэтай важнай справы.
- Катэгорыя: Вясна
22.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Мінскі абласны суд у выязным судовым пасяджэнні ў памяшканні суда Мінскага раёна 22 траўня распачаў разгляд крымінальнай справы супраць Эдуарда Бабарыкі. Пад вартай ён утрымліваецца амаль тры гады. Справу разглядае суддзя Уладзімір Арэшка.
- Катэгорыя: Вясна
21.05.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць, справа Вясны “Вясна“ завяршае публікацыю адкрытых лістоў сваім калегам у турмы з нагоды Дня палітвязняў Беларусі. Да Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча, Леаніда Судаленкі, Марфы Рабковай і Андрэя Чапюка звяртаецца міжнародная праваабаронца, актывістка FIDH Саша Кулаева.
- Катэгорыя: Вясна
21.05.2023 Тэгі: акцыі, грамадства, палітвязні, салідарнасць Дзве акцыі прайшлі ў Вільні ў Дзень з салідарнасці з беларускімі палітычнымі зняволенымі ў Беларусі. Распавядаем пра іх.
- Катэгорыя: Вясна
21.05.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць, справа Вясны Асобы: Уладзімір Лабковіч З нагоды Дня палітвязняў Беларусі “Вясна“ публікуе серыю адкрытых лістоў нашым калегам у турмы. У час, калі для тысячаў зняволеных беларусаў ствараюцца штучныя перашкоды ў ліставанні з роднымі і сябрамі, гэтая акцыя павінна паказаць і беларускаму грамадству, і тым служкам рэжыму, якія выконваюць сваю брудную ролю, што ніводзін з палітвязняў не забыты, што людзі памятаюць пра ўсіх, каго ўлада пазбавіла волі за свае перакананні. Гэтым разам публікуем ліст старшыні Беларускага ПЭНа, паэткі і перакладчыцы Таццяны Нядбай праваабаронцу і юрысту Уладзіміру Лабковічу, якога асудзілі да сямі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
21.05.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, інфаграфіка, рэпрэсіі Ужо тры гады сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца жахлівай. Тысячы чалавек прайшлі праз зняволенне, дзясяткі тысяч беларусаў былі вымушаны пакінуць краіну праз рэпрэсіі. Па інфармацыі праваабаронцаў, агулам амаль за тры гады з крымінальным пераследам сутыкнуліся не меней за 4 300 чалавек. Прама цяпер узняволенні ў жудасных умовах утрымліваюцца не менш за 1 525 палітзняволеных. "Вясна" да Дня палітвязняў Беларусі прыводзіць лічбы па сітуацыі з палітычнымі зняволенымі за тры гады бесперапынных рэпрэсій.
- Катэгорыя: Вясна
20.05.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі З нагоды Дня палітвязняў Беларусі “Вясна“ публікуе серыю адкрытых лістоў нашым калегам у турмы. У час, калі для тысячаў зняволеных беларусаў ствараюцца штучныя перашкоды ў ліставанні з роднымі і сябрамі, гэтая акцыя павінна паказаць і беларускаму грамадству, і тым служкам рэжыму, якія выконваюць сваю брудную ролю, што ніводзін з палітвязняў не забыты, што людзі памятаюць пра ўсіх, каго ўлада пазбавіла волі за свае перакананні. Гэтым разам публікуем ліст публіцыста і літаратара Сяргея Дубаўца лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру, стваральніку і старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесю Бяляцкаму, якога асудзілі да дзесяці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за праваабарончую дзейнасць.
- Катэгорыя: Вясна
17.05.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17 траўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.