- Катэгорыя: Вясна
22.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 22 чэрвеня вынесены прысуд па крымінальнай справе 24-гадовага медыка Артура Хлуса, абвінавачанага ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
22.06.2023 Тэгі: суды, заканадаўства Асобы: Павел Сапелка Нядаўна дэпутаты ў двух чытаннях прынялі законапраект аб "судах над памерлымі". Пасля прыняцця яго ў Савеце Рэспубліцы і подпісу Лукашэнкі яго нормы набудуць моц. Праектам зменаў Крымінальна-працэсуальнага кодэкса карэктуецца артыкул 29. Дзякуючы гэтаму беларускія органы набудуць права распачынаць у дачыненні да памерлых крымінальныя справы па злачынствах, пералічаных у артыкуле 85 Крымінальнага кодэкса. Такіх складаў дзесяць. Праваабаронца і юрыст "Вясны" Павел Сапелка аналізуе перадумовы прыняцця законапраекта, разглядае нормы, што прымаюцца, у кантэксце правоў чалавека і разважае, навошта ўводзяцца новыя правілы і якія мэты заканадаўцы.
- Катэгорыя: Вясна
22.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Савецкага раёна Мінска 3 траўня адбыўся суд над спецыялісткай па падбору персаналу адной са сталічных кампаній Веранікай Сідарэнка. Яе абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
22.06.2023 Тэгі: акцыі, палітвязні, умовы ўтрымання, катаванні 26-га чэрвеня ў Міжнародны дзень супраць катаванняў Праваабарончы цэнтр "Вясна" зладзіць чытанне гісторый тых, хто прайшоў праз катаванні ў Беларусі. Таксама падчас мерапрыемства можна будзе падпісаць з "Майстэрняй паштовак салідарнасці" лісты палітвязням, якія пацярпелі ад катаванняў і пакутуюць на дрэннае здароўе (і не толькі).
- Катэгорыя: Вясна
21.06.2023 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, катаванні, гісторыі вязняў Станіслава Паўлінковіча ў кастрычніку 2020 года асудзілі на тры гады "хіміі" за абразу суддзі. Пасля яго затрымалі за ўдзел у тэлеграм-чаце для палітычных "хімікаў" "Валейбол па выходных", адправілі на суткі, а адтуль адбываць тэрмін у Наваполацкую калонію. У кастрычніку 2022 года ён выйшаў на волю і з’ехаў з Беларусі. Мужчына распавёў пра жудасныя ўмовы ў месцах няволі, пра кнігі ў калоніі і размовы з бібліятэкарам, пра немагчымасць знайсці працу па вызваленні і пра свой ад’езд за мяжу.
- Катэгорыя: Вясна
21.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм Сёння, 21 чэрвеня, праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала жыхара Ліды Віталя Чарнавусава палітычным зняволеным. Доўгі час праваабаронцы не валодалі інфармацыяй аб падрабязнасцях крымінальнай справы Віталя.
- Катэгорыя: Вясна
21.06.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
21.06.2023 Тэгі: культура, катаванні, рэпрэсіі, гісторыі вязняў 27-гадовы музыка Вячаслаў Аркатаў працаваў гукааператарам у Доме культуры Ленінскага раёна горада Бабруйска, але зімой гэтага года там здарыўся інцыдэнт, падчас якога кіроўца зламаў хлопцу руку. Пасля таго, як бабруйчанін не дамогся справядлівасці ў вырашэнні канфлікту, ён вырашыў звольніцца. Але ў дзень звальнення за Вячаславам прама ў ДК прыехалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа — хлопец лічыць, што яго здаў дырэктар, каб замяць гэты інцыдэнт. Супраць бабруйчаніна распачалі крымінальную справу за рэгістрацыю ў чат-боце "Перамога". Вячаслаў, апынуўшыся ў бяспецы, распавёў "Вясне" пра данос і працу ў ДК, збіццё губазікаўцамі, "суткі" ў Бабруйскім ізалятары і сукамерніка-"утку" ў Магілёўскім ІЧУ, праблемы з псіхічным здароўем пасля затрыманняў і сны ў эміграцыі.
- Катэгорыя: Вясна
21.06.2023 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, дыскрымінацыя, рэпрэсіі, салідарнасць Парламенцкая асамблея Рады Еўропы 20 чэрвеня 2023 года прыняла рэзалюцыю аб "рашэнні канкрэтных праблемаў, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні". Яна складаецца з 42 пунктаў, якія тычацца пытанняў падтрымкі беларусаў і іх родных, аказання дапамогі беларускім недзяржаўным арганізацыям у выгнанні, выдачы пашпартоў і віз, магчымасці разблакаваць беларускім журналістам банкаўскія рахункі ва Украіне, а таксама захавання і развіцця беларускай культуры і мовы ў дыяспарах.