- Катэгорыя: Вясна
10.05.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя У Маскоўскі судзе Брэста 26 красавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе 37-гадовага ІТ–спецыяліста Аляксандра Заноўскага. Мужчыну абвінавацілі ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
07.05.2023 Тэгі: палітвязні Праваабаронцам "Вясны" стала вядома 7 траўня, што ў віцебскай калоніі № 3 памёр 61-гадовы палітзняволены блогер і грамадскі актывіст з Пінска Мікалай Клімовіч. Яго асудзілі да года калоніі за рэакцыю ў "Аднакласніках" карыкатуры на Лукашэнку. Мікалай Клімовіч меў інваліднасць II групы з прычыны захворвання сардэчнай сістэмы, перанёс інсульт і складаную аперацыю на сэрцы. Негледзячы на гэта пінскі суда прызначыў яму зняволенне. Перад прысудам блогер выказаўся, што можа памерці за кратамі, бо яму трэба прымаць вялікую колькасць моцных лекаў. У зняволенні мужчына вытрымаў крыху больш за два месяцы. "Вясна" распавядае пра пераслед Мікалая Клімовіча.
- Катэгорыя: Вясна
07.05.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, катаванні, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі Палітзняволеную Вікторыю Кульшу двойчы за год асудзілі паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Апошні раз суд прызначыў жанчыне яшчэ адзін год зняволення ў дадатак да трох з паловай гадоў калоніі. За паўгода ў рэчыцкай калоніі Вікторыя адбыла мінімум 92 дні ў ШІЗА, а таксама паўгады ў ПКТ. Цяпер стала вядома, што супрацоўнікі калоніі збівалі жанчыну, а праз некалькі галадовак у яе двойчы здарыўся сардэчны прыступ. "Вясна" распавядае, як на жанчыну ціснулі ў папраўчай калоніі, і ў якім цяпер стане знаходзіцца Вікторыя.
- Катэгорыя: Вясна
06.05.2023 Тэгі: суды, палітвязні, умовы ўтрымання 26 красавіка з СІЗА-3 г. Гомеля былі адпраўленыя ў калоніі трое «рэйкавых партызан» са Светлагорска. Раней паведамлялася пра этапаванне толькі аднаго з іх – Алега Малчанава.
- Катэгорыя: Вясна
05.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Савецкага раёна Гомеля 2 траўня быў вынесены прысуд 71-гадоваму пенсіянеру з Нясвіжа Васілю Дземідовічу. Суддзя Аляксандр Мохараў прызнаў пенсіянера вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 391 Крымінальнага кодэкса (абраза суддзі) і прызначыў два з паловай гады калоніі са штрафам у памеры ў 30 базавых велічыняў. Шляхам частковага складання канчаткова яму прызначылі сем гадоў пазбаўлення волі і штрафам у памеры 4 930 рублёў. Раней палітвязня ўжо тройчы судзілі за рэпосты і каментры ў тг-канале "Карнікі Беларусі", а 5 траўня над Дземідовічам распачаўся ўжо пяты суд — яго абвінавачваюць зноў па арт. 369 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
05.05.2023 Тэгі: правы чалавека, рэпрэсіі, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны Рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі супраць уласнага народу дасягнулі рэкорднага ўзроўню. Таму Libereco яшчэ раз заклікае ганаровых консулаў Беларусі ў Германіі і Швейцарыі неадкладна падаць у адстаўку. Злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя ў Беларусі, павінны быць перададзеныя на разгляд спецыяльнага трыбунала.
- Катэгорыя: Вясна
03.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, рэпрэсіі Мінскі абласны суд 3 траўня агучыў прысуд па крымінальнай справе супраць стваральнікаў і рэдактараў праекта Nexta: Сцяпана Пуцілы, Яна Рудзіка і Рамана Пратасевіча. Суддзя Вячаслаў Тулейка прызнаў іх вінаватымі па шэрагу крымінальных артыкулаў і прысудзіў фігурантам ад 8 да 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Менавіта такі прысуд запрашвала пракурорка Наталля Сакалова. Рамана Пратасевіча не ўзялі пад варту ў зале суда — ён застаецца пад хатнім арыштам. Пуцілу і Рудзіка судзілі завочна. Суд цягнуўся два з паловай месяцы, некаторыя пасяджэнні праходзілі ў закрытым рэжыме.
У Мінску асудзілі па "народным" артыкуле экс-менеджарку канала "Беларусь 2" Вольгу Гладкую Дапоўнена
- Катэгорыя: Вясна
03.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Суд Маскоўскага раёна Мінска 2 траўня пачаў разгляд крымінальнай справы былой супрацоўніцы тэлеканала "Беларусь 2" Вольгі Гладкай. Экс-менеджарку абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
03.05.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3 траўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
04.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Гомельскі абласны суд 4 траўня пачынае разгляд крымінальнай справы бармена бара "Кватэрнік" Глеба Вятошкіна. Яго абвінавачваюць у распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК) і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).