12.10.2023 Тэгі: палітвязні, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 12 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

12.10.2023 Тэгі: умовы ўтрымання, катаванні, гісторыі вязняў Былы палітвязень Аляксей (імя зменена) быў затрыманы ў 2021 годзе ў Мінску за каментар па "справе Зельцэра". Цалкам адсядзеў паўтара года паводле арт. 130 КК і выйшаў на волю. Праз "палітычнае" зняволенне сутыкнуўся з паўсюднай адмовай у працаўладкаванні. Адсядзеў дзесяць сутак за тое, што своечасова не прыйшоў адзначыцца ў РАУС і вырашыў з’ехаць з Беларусі. Аляксей распавёў "Вясне" пра катаванні падчас затрымання: як яму парвалі вуха, як на просьбу даць вады прымушалі піць з туалетнага бачка. А таксама падзяліўся пра безвыніковыя спробы знайсці працу, і патлумачыў, на якую працу цяпер можа разлічваць у Беларусі былы палітзняволены.

12.10.2023 Тэгі: суды, праваабаронцы, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Алег Арлоў. Фота: memorialcenter.org У Галавінскім раённым судзе Масквы 11 кастрычніка вынесены прысуд сустаршыні праваабарончага цэнтра “Мемарыял" Алегу Арлову. На судзе ён выступіў  з апошнім словам. Алега Арлова пераследуюць па артыкуле аб “паўторнай дыскрэдытацыі” арміі за яго антываенную пазіцыю, піша "Цэнтр Мемарыял". Суд прызнаў Арлова вінаватым і прысудзіў  да штрафу ў памеры 150 тысяч рублёў.

12.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Аляксандр Доўгаль. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Маскоўскага раёна Брэста 6 кастрычніка завяршыўся судовы працэс над 45-гадовым майстрам цеплавых сетак Аляксандрам Доўгалем. Мужчыну абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК).

11.10.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 11 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

11.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Гродненскім абласным судзе 9 кастрычніка па справе "Чорнай кнігі Беларусі" да васьмі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі 35-гадовага палітзняволенага Аляксандра Юшкевіча. Такі прысуд паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) вынес Дзмітрый Бубенчык. 

11.10.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, рэпрэсіі, АБСЕ У Варшаве з 2 па 13 кастрычніка праходзіць штогадовая найбуйнейшае ў Еўропе мерапрыемства па правах чалавека і дэмакратыі Канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні. У межах яе Праваабарончы цэнтр "Вясна" 10 кастрычніка арганізаваў сайд-івэнт на тэму палітзняволеных у Беларусі і іх вызвалення. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Вольга Гарбунова, сузнасавальніца Аб'яднання сваякоў палітвязняў і колішніх палітвязняў Таццяна Хоміч і праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка. Яны абмеркавалі агульную сітуацыю з палітвязнямі і рэпрэсіямі ў Беларусі, якія трываюць ужо больш за тры гады, а таксама шляхі іх вызвалення і спосабы падтрымкі. 

11.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, аналітыка Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў жніўні фіксаваў працяг устойлівай тэндэнцыі крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах. У верасні судовая сістэма, па наяўных дадзеных, магла рэпрэсаваць каля 139 чалавек. У рэгіянальным маштабе дадзеныя лічбы выглядаюць наступным чынам: Мінск – 77; Мінская вобласць – 8; Брэсцкая – 13; Гомельская – 15; Магілёўская – 10; Віцебская – 12; Гродзенская – 4. Праваабаронцам "Вясны" вядома пра не менш як 54 асуджаных у верасні ў крымінальным парадку грамадзян, з іх 22 жанчыны і 32 мужчыны.

11.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, ціск Палітзняволены актывіст Зміцер Дашкевіч павінен быў выйсці на волю з папраўчай калоніі № 14 па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня 2023 года. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 Крымінальнага кодэкса — "Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі". Роўна праз тры месяцы, 11 кастрычніка, у судзе Барысаўскага раёна пачынаюць разглядаць ягоную справу. Працэс вядзе суддзя Таццяна Дзеравянка.

11.10.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Маскоўскага раёна Брэста Суд Маскоўскага раёна Брэста 25 верасня вынес прысуд Паўлу Каралевічу, якога абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.