17.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Першамайскага раёну Мінска 29 верасня асудзілі палітзняволеную Дар’ю Тарасевіч паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Дзядкова прызначыла Дар’і тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

17.10.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 13-17 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

16.10.2023 Тэгі: правы чалавека, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны У нямецкім Лейпцыгу з 9 па 13 кастрычніка адбылася міжнародная канферэнцыя па дэмакратыі і правах чалавека REVOLUTIONALE. Яна ладзіцца з 2017 года раз на два гады з удзелам актывістаў і праваабаронцаў з усяго свету. Сёлета ўдзел у REVOLUTIONALE узялі больш за 80 удзельнікаў і ўдзельніц з 20 краінаў свету, у тым ліку праваабаронцы "Вясны". Канстанцін Старадубец распавёў пра ўдзел у канферэнцыі беларускай дэлегацыі і падзяліўся ўражаннямі.

16.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Аляксей Цыпілеў. Фота з сацыяльных сетак. Суд Аршанскага раёна вынес прысуд прадпрымальніку Аляксею Цыпілеву, абвінавачанаму ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Разумовіч, абвінаваўца – памочнік пракурора Сяргей Дзяржыцкі.

16.10.2023 Тэгі: умовы ўтрымання, катаванні, пенітэнцыярная сістэма, гісторыі вязняў Былы палітвязень (імя не называецца ў мэтах бяспекі) прабыў у зняволенні амаль два з паловай гады. Свой тэрмін за ўдзел у акцыях пратэсту ён адбываў у шклоўскай калоніі № 17. Але пра тое, што менавіта ў гэтай калоніі загінуў актывіст Вітольд Ашурак ён даведаўся толькі на волі. У шклоўскай калоніі былога палітвязня гэтаксама змясцілі ў ШІЗА меркавана, тое самое, дзе загінуў Вітольд. Перад гэтым начальнік калоніі кінуў яму: "Беражы сябе!" Былы палітвязень распавёў "Вясне" пра ўмовы ўтрымання ў штрафным ізалятары ў шклоўскай калоніі, дзе яго аднаго ўтрымлівалі тры тыдні. 

16.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Брэсцкім абласным судзе 13 кастрычніка вынеслі прысуд Паўлу Салагубу паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Мікалай Сянько.

16.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Кацярына Бруханава. Фота з сацыяльных сетак. У Брэсцкім абласным судзе 11 кастрычніка дзяржабвінаваўца запрасіў два з паловай гады калоніі грамадзянцы Украіны Кацярыне Бруханавай, якую абвінавачвалі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле ч. 1 арт. 371-1 Крымінальнага кодэкса.

13.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 25  верасня асудзілі Вольгу Куранчык паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Віталь Лабоцкі прызначыў Вользе абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанву адкрытага тыпу ("хатнюю хімію"), а таксама штраф.

13.10.2023 Тэгі: ААН, палітвязні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Мікіта Емяльянаў У Камітэце ААН па правах чалавека 12 кастрычніка 2023 года зарэгістравалі індывідуальны зварот праваабаронцы і былога палітвязня Леаніда Судаленкі па крымінальнай "справе Вясны". Нагадаем, у верасні 2021 года яго асудзілі да трох гадоў калоніі паводле ч.1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Праваабаронца цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.