- Катэгорыя: Вясна
11.10.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, праваабаронцы, рэпрэсіі, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў У кастрычніку, па-ранейшаму, працягваюцца рэпрэсіі супраць праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый не толькі ў Беларусі, але і ў суседніх краінах: Нобелеўская прэмія міру ўручаная іранскай праваабаронцы, ў Расіі завяршаецца суд над сустаршынёй Цэнтра абароны правоў чалавека “Мемарыял” Алегам Арловым, у Крыме ахвярам палітычна матываваных прысудаў вынеслі больш за 900 год калоніі.
- Катэгорыя: Вясна
10.10.2023 Тэгі: палітвязні, ціск, аналітыка, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе.
- Катэгорыя: Вясна
10.10.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Заява праваабарончай супольнасці Беларусі
- Катэгорыя: Вясна
10.10.2023 Тэгі: грамадства, культура, смяротнае пакаранне, рэпартаж Дыскусія дя Міжнароднага дня супраць смяротнага пакаранне прайшла ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, што ў Вільні. На ёй прэзентавалі новы Зборнік выбраных вершаў расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях турмы НКУС у Мінску.
- Катэгорыя: Вясна
10.10.2023 Тэгі: палітвязні, рэпрэсіі, гісторыі вязняў Масавыя рэпрэсіі ў Беларусі трываюць ужо больш за тры гады і, здаецца, ужо пракраліся ва ўсе сферы жыцця. Амаль не засталося такіх сацыяльных груп, якія бы не сутыкнуліся з увагай сілавікоў па палітычных прычынах. Былыя палітзняволеныя — не выключэнне. Іх пераслед не сканчваецца выхадам за вароты калоній, ізалятараў і судоў. Падвышаная ўвага з боку сілавікоў да іх захоўваецца і пасля вызвалення, таму часта проста застацца ў Беларусі для іх ужо небяспечна. Некаторыя вымушаныя пакідаць дамы адразу пасля вызвалення. Больш за дзесяць асуджаных па палітычных матывах зноў патрапілі за краты па новых крымінальных справах. Акрамя гэтага, большасць палітзняволеных пасля вызвалення сутыкаюцца ў Беларусі не толькі з пераследам, але і з праблемамі рэсаалізацыі, працаўладкавання, што таксама вымушае іх эміграваць з краіны. "Вясна" распавядае, як рэжым Лукашэнкі пераследуе былых палітвязняў, якія інструменты для гэтага выкарыстоўвае, а былы палітвязень распавядае сваю гісторыю пераследу пасля вызвалення і тлумачыць, чаму яму небяспечна было заставацца дома.
- Катэгорыя: Вясна
10.10.2023 Тэгі: пераслед, ціск, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 10 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
10.10.2023 Тэгі: грамадства, смяротнае пакаранне Сёння, 10 кастрычніка, у свеце адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання. Беларусь па-ранейшаму застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе прымяняецца такі від кары, таму праваабаронцы працягваюць кампанію "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі". Да яе далучаецца ўсё больш людзей, у тым ліку вядомых дзеячаў з розных краінаў. У гэты раз кампанію падтрымаў вядомы музыка, грамадскі дзеяч і лідар гурта "Машына Часу" Андрэй Макарэвіч.
- Катэгорыя: Вясна
09.10.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 7-9 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
09.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, пераслед, рэпрэсіі Стала вядома, што палітзняволенага майстра метрапалітэну Дзмітрыя Лянкевіча асудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі".
- Катэгорыя: Вясна
09.10.2023 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, ціск, рэпрэсіі У мінулым месяцы сілавікі працягвалі пераследаваць беларусаў, якія пратэстуюць супраць дзеянняў беларускай улады і вайны ва Украіне. Па ўсёй краіне сілавікі больш за тры гады штодзённа затрымліваюць дзясяткі людзей, ладзяць у кватэрах ператрусы, збіваюць і змяшчаюць іх у ізалятары з жудаснымі ўмовамі. У верасні праваабаронцам "Вясны" стала вядома пра не менш за 386 выпадкаў пераследу паводле адміністрацыйных справаў.У судах разглядзелі мінімум 339 палітычна матываваных справаў, з якіх было прызначана не менш за 79 арыштаў і 46 штрафаў. "Вясна назірае" склала традыцыйны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў верасні.