07.12.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 7 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

ГУБАЗіК затрымаў кіраўніка загараднага клуба "Фестывальны"

henadz-verameiczyk.jpg
Генадзь Верамейчык

На "пакаяльным" відэа" 7 снежня затрыманы сцвярджае, што ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, а ў 2020-ым годзе зняў з тэрыторыі клуба чырвона-зялёны сцяг.

Загарадны клуб "Фестывальны" з'яўляецца адной з найбуйнейшых пляцовак на рынку еvent-паслуг Беларусі. Ён спецыялізуецца на правядзенні карпаратыўных мерапрыемстваў (забаўляльных і навучальных) і прыватных святаў.

Паводле інфармацыі "Медыязоны", затрыманы — Генадзь Верамейчык.

70-гадоваму святару з Валожына прад'явілі абвінавачванне — ён застаецца за кратамі

henrykh-akalatovicz.jpg
Генрых Акалатовіч

6 снежня мінула 20 дзён з часу затрымання пробашча рыма-каталіцкай парафіі Святога Юзафа ў Валожыне ксяндза Генрыха Акалатовіча. За гэты час яму павінны былі альбо прад'явіць абвінавачванне ў крымінальным злачынстве, альбо выпусціць на волю.

Як стала вядома Katolik.life ад кампетэнтных крыніц, святару абраная мера ўтрымання ў выглядзе заключэння пад варту і ён застаецца за кратамі – гэта азначае, што яму прад'явілі абвінавачванне. Да змены статусу для яго адмаўляліся прымаць цёплыя рэчы і прадукты. У першыя дні пасля затрымання святару ўдалося перадаць толькі прадметы гігіены, бялізну і таблеткі – ён пераносіць сур'ёзныя хваробы, таму вымушаны прымаць некалькі відаў лекаў.

Сілавікі затрымалі жыхара Гродна

"Пакаяльнае" відэа з затрыманым з'явілася 7 снежня ў праўладным тэлеграм-канале. Мужчына нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце "плана Перамога", а таксама распаўсюджваў "экстрэмісцкія матэрыялы".

ГУБАЗіК затрымаў дырэктара аўтадому Mercedes‑Benz

sjarhei-danilovicz.jpg
Сяргей Даніловіч

Пра затрыманне стала вядома 7 снежня.

Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што дырэктар аўтацэнтра "Энергія ГмбХ" нібыта ўдзельнічаў у акцыях пратэсту і пералічваў грошы ў "Фонд Салідарнасці". Таксама на відэа мужчыну прымушаюць назваць свой заробак.

Паводле інфармацыі з адкрытых крыніц, дырэктарам аўтацэнтра "Энергія ГмбХ" з'яўляецца Сяргей Даніловіч.

Крыніца: Новыя факты палітычнага пераследу беларусаў 7 снежня