19.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Кастрычніцкага раёну Магілёва сёмага верасня асудзілі Арцёма Лапікава паводле арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Жанна Пушкіна прызначыла Арцёму тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

19.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Барысаўскага раёна 19 кастрычніка вынеслі прысуд палітзняволенаму актывісту Зміцеру Дашкевічу, які павінен быў выйсці на волю з папраўчай калоніі № 14 па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня 2023 года. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 Крымінальнага кодэкса — "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі". Суддзя Таццяна Дзеравянка прызначыла палітвязню яшчэ адзін год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

19.10.2023 Тэгі: суды, смяротнае пакаранне Анастасія і Аляксандр Таратуты. Фота: mlyn.by У Слуцку Мінскі абласны суд у выязным пасяджэнні разглядзеў крымінальную справу супраць бацькоў Аляксандра і Анастасіі Таратутаў за забойства іх трохгадовага дзіцяці. 19 кастрычніка судовая калегія прызнала іх вінаватымі і прызначыў Анастасіі 25 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму і прымусовае лячэнне ад алкагалізму, а Аляксандру смяротнае пакаранне шляхам расстрэлу. Менавіта такое пакаранне запрасіла пракурорка Таццяна Гракун. Справу разглядалі з трэцяга кастрычніка. Паралельна вядзецца працэс па пазбаўленні іх бацькоўскіх правоў.

19.10.2023 Тэгі: суды, смяротнае пакаранне Анастасія і Аляксандр Таратуты. Фота: mlyn.by У Слуцку Мінскі абласны суд у выязным пасяджэнні разглядзеў крымінальную справу супраць бацькоў Аляксандра і Анастасіі Таратутаў за забойства іх трохгадовага дзіцяці. 19 кастрычніка суддзя прызнаў іх вінаватымі і прызначыў Анастасіі 25 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, а Аляксандру смяротнае пакаранне шляхам расстрэлу. Менавіта такое пакаранне запрасіла пракурорка Таццяна Гракун. Справу разглядалі з трэцяга кастрычніка.

18.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Кобрынскага раёну другога кастрычніка асудзілі Сяргея Шымко паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Каберская прызначыла Сяргею адзін год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

18.10.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, катаванні, вайна ва Украіне З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну беларусы актыўна праяўляюць антываенную пазіцыю: ладзяць маршы і пікеты, псуюць чыгуначнае абсталяванне, каб запаволіць рух расейскай ваеннай тэхнікі, падрываюць расейскія ваенныя самалёты, дапамагаюць у інфармацыйнай вайне, ваююць на баку Украіны.

18.10.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, катаванні, вайна ва Украіне З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну беларусы актыўна праяўляюць антываенную пазіцыю: ладзяць маршы і пікеты, псуюць чыгуначнае абсталяванне, каб запаволіць рух расейскай ваеннай тэхнікі, падрываюць расейскія ваенныя самалёты, дапамагаюць у інфармацыйнай вайне, ваююць на баку Украіны.

18.10.2023 Тэгі: палітвязні, аналітыка, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе.

18.10.2023 Тэгі: пераслед, умовы ўтрымання, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 18 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

18.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, вайна ва Украіне У Брэсцкім абласным судзе 17 кастрычніка да шасці гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі 36-гадовага мясцовага праграміста Леаніда Райчонка, піша "Берасцейская Вясна". Яго асудзілі за данаты беларускім добраахвотнікам ва Украіне паводле ч. 2 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса. Такі прысуд вынесла Вера Філонік па прапанове дзяржабвінаваўцы Генадзя Бурага. Леаніда затрымалі гэтым летам на беларуска-польскай мяжы, узбудзілі крымінальную справу і змясцілі пад варту ў берасцейскае СІЗА.