Вольга Саламатава, Хельсінкскі Фонд па правах чалавека (Варшава) Вользе Саламатавай так і не ўдалося даведацца, які дзяржаўны орган і на які перыяд увёў забарону: з Беларусі не прыйшло адказу па сутнасці ні на адну яе скаргу ці запыт. Нягледзячы на гэта, эксперт Хельсінкскага Фонду па правах чалавека (Варшава) працягвала працу па Беларусі.

Леанід Кулакоў пасля арышту. У судзе Першамайскага раёна Мінска 21 красавіка адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – мітынгу па абароне тэрыторыі забудовы Курапат, які адбыўся 25 лютага.  

Наталля Папкова. Cуд Ленінскага раёна Брэста 19 красавіка разглядае  адміністрацыйную  справу актывісткі Наталлі Папковой. Па інфармацыі, якую змясціў у фэйсбуку Мікалай Статкевіч, яна была затрыманая яшчэ 17 красавіка нібыта за пераход вуліцы ў неўстаноўленым месцы.

22 красавіка адбудуцца «Шчырыя размовы» па тэме «сіндром Даўна»

Мая Наумава. Некалькі дзён назад на кватэру да Маі Навумавай завітала жанчына ў форме супрацоўніка міліцыі. Свой візіт яна патлумачыла так: маўляў, паступіла заява аб тым, што Навумава нібыта збірала подпісы супраць дзеючай улады і заклікала грамадзян удзельнічаць ў Маршы недармаедаў 25 сакавіка.

Алесь Любянчук у судзе Першамайскага раёна 19 красавіка. Суд Першамайскага раёна Мінска працягвае разгляд адміністрацыйнай справы аператара Белсата Алеся Любенчука. Яго вінавацяць у дробным хуліганстве: нібыта 31 сакавіка пад час апытання ў Першамайскі РУУСе, Любянчук брудна лаяўся ў прысутнасці супрацоўнікаў міліцыі.

З 27 сакавіка па 13 красавіка 2017 года Праваабарончым цэнтрам “Вясна” было сабрана і апрацавана 130 анкет ад асобаў, правы якіх былі парушаныя ў сувязі з выказваннямі імі меркавання і ажыццяўленнем права на мірны сход.

Вячаслаў Касінераў. Фота Юліі Дарашкевіч. Палітвязню Вячаславу Касінераву сёння зменена мера стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе. Такое рашэнне прыняў суддзя Маскоўскага суду Мінска Аляксандр Петраш. Праваабаронцам пра рашэнне суда  паведаміла дзяўчына Касінерава Марына Насенка.

Міхаіл Жамчужны ў судзе. Суд па пераводзе праваабаронцы Міхаіла Жамчужнага з калоніі на турэмны рэжым утрымання працягнуўся 21 красавіка ў судзе Барысаўскага раёна.