Уладзімір Яворскі Хочаце ведаць, чаму праваабаронцы не прызналі пакуль палітвязнямі «Белы легіён»? Па якіх крытэрах можна вызначыць, ці з'яўляецца арыштаваны палітвязнем? У сувязі з падзеямі апошніх двух месяцаў актывісты, журналісты, ды і проста неабыякавыя людзі раз-пораз прыпісваюць статус палітвязня амаль любому арыштаванаму грамадзяніну з актыўнай палітычнай пазіцыяй. Але ці маюць у гэтым рацыю?

Прапануем відэазапіс лекцыі каардынатара праекта Беларускага дома правоў чалавека імя Б. Звозскава (Вільнюс, Літва) Уладзіміра Яворскага "Як праваабаронцы вызначаюць палітвязняў?", якая адбылася 3 траўня ў Мінску.

Крыніца: Праваабаронцы пра важнае: "Як праваабаронцы вызначаюць палітвязняў?" Відэа