Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, кіраўнік бабруйскага клуба “Патрыёт” Мікалай Міхалькоў адпушчаны на свабоду.

Таццяна Смоткіна і Зміцер Лупач Ініцыятарам пераследу Таццяны Смоткінай і Змітра Лупача выступіла міжраённае аддзяленне КДБ.

Леанід Кулакоў (фота з сацсетак) Актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова сёння чакае суд за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу на Кастрычніцкай плошчы Мінска, які адбыўся 1 траўня.  Справа разглядаецца ў судзе Першамайскага раёна. Пачатак працэсу ў 14-30.

18 траўня ў Менску адбудзецца кансультацыя экспэртаў наконт 5-га пэрыядычнага дакладу пра выкананьне Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах чалавека. Даклад пададзены ўрадам Беларусі ў Камітэт правоў чалавека ААН. Кансультацыю ладзіць прадстаўніцтва ААН у Беларусі сумесна з МЗС Беларусі.

2016 год стаў рэкордным па колькасці нападаў на праваабаронцаў ва ўсім свеце

Крысціян Шынкевіч. Фота "Радыё Свабода" 18 траўня ў 14.30 у судзе Маскоўскага раёну Мінска адбудзецца разгляд справы студэнцкага актывіста Крысціяна Шынкевіча супраць БДПУ. Ён скардзіцца на незаконнае адлічэнне з універсітэту.

У Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй, 17 траўня 2017 года, АДЦ «Мемарыял», Цэнтр грамадзянскіх свабодаў і FIDH (Міжнародная федэрацыя за правы чалавека) запускаюць кампанію пасланняў салідарнасці з ЛГБТ Чачні і Данбаса.

Сяргей і Вольга Верамеенка Здымкі Сяргея і Вольгі Верамеенкаў зь бела-чырвонымі сьцягамі і надпісамі «У Горадні такія самыя, як Васіль», «Такі самы, як Васіль!!!» міліцыя расцаніла як несанкцыянаваны пікет. Суд над Верамеенкамі прызначаны на 25 траўня. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.

Мітынг на Кастрычніцкай плошчы Менску 1 траўня. Былы кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў 17 траўня аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1150 рублёў) за ўдзел у мітынгу, які прайшоў без дазволу гарадзкіх уладаў на Кастрычніцкай плошчы Менску 1 траўня — у Міжнародны дзень салідарнасьці працоўных.

У Беларусі пад слоганам “Ад даступнасці да роўнасці” распачаўся тыдзень датсупнасці, ініцыятарам якога традыцыйна выступае Офіс па правах людзей з інваліднасцю. У межах тыдня ў краіне праходзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных розным відам даступнасці для людзей з інваліднасцю.