Кастусь Смолікаў. Пікет супраць правядзеньня вучэньняў «Захад-2017» мусіў прайсьці 15 ліпеня а 12-й гадзіне ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў Віцебску – у месцы, адмыслова адведзеным рашэньнем гарвыканкаму пад масавыя мерапрыемствы. Пра гэта піша "Віцебская Вясна".

Пры параўнанні сітуацыі ў Беларусі і Азербайджане можна адзначыць, што ўлады абедзвюх краінаў паміж сабой абменьваюцца досведам пераследу актывістаў грамадзянскай супольнасці. У прыватнасці, перыядычна даводзіцца назіраць хвалі пераследу праваабаронцаў то ў адной, то ў другой краіне. І нават артыкулы крымінальнага кодэксу пры гэтым выкарыстоўваюць адны і тыя ж: за ўхіленне ад сплаты падаткаў у 2011 годзе ў Беларусі быў асуджаны Алесь Бяляцкі, а ў 2014-2015 годзе гэты артыкул уваходзіў у пералік абвінавачанняў супраць шэрагу аўтарытэтных праваабаронцаў Азербайджана - Анара Мамедлі, Лэйлы Юнус, Інтыгама Аліева. На шчасце - сёння яны ўжо на волі. На жаль - іх вызваленне не азначае спыненне палітычна матываванага пераследу грамадзянскіх актывістаў, праваабаронцаў, журналістаў у абедзвюх краінах.

Кітайскі праваабаронца Лю Сяабо (1955 - 2017) “Як вы думаеце, цяпер кітайскія ўлады яго выпусцяць?” Гэтае пытанне гучала зноў і зноў у пранізлівым холадзе ночы ў снежні 2010 года ў Осла. Я толькі што вярнуўся з цырымоніі, на якой Лю Сяабо, зняволены праваабаронца, літаратуразнаўца і бяльмо ў воку кітайскіх уладаў, быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй міру.

Наста Пілюгіна. У межах супольнай кампаніі "Дамо рэпрэсіям урок" па абароне студэнтаў, адлічаных з навучальных устаноў за грамадска-палітычную дзейнасць, праваабарончай арганізацыяй Libereco, ПЦ "Вясна" і Задзіночаннем беларускіх студэнтаў створаны шэраг відэарасповядаў удзельнікаў пратэстных акцый, якія ў лютым і сакавіку 2017 года адбыліся ў розных гарадах Беларусі.

Мікалай Дзядок на прэзентацыі кнігі "Фарбы паралельнага свету" Мікалай Дзядок звярнуўся ў суд Савецкага раёна г. Мінска з позвай да рэдакцыі газеты “СБ Беларусь сегодня” аб абароне гонару і годнасці, а таксама пакрыцці маральнай шкоды.

Супрацоўнік міліцыі Рэчыцкага РАУС. Да праваабаронцаў патрапіў відэазапіс, зроблены жыхаром Рэчыцы ў адным з аддзяленняў міліцыі раённага цэнтра. Мы звязаліся з аўтарам роліка, які распавёў пра гісторыю, што здарылася з ім зусім нядаўна.

Адміністратыўная справа супраць жыхаркі Светлагорску Аксаны Понасавай-Волкавай за рэпост інфармацыі ў сацыяльных сетках спыненая. Такое рашэнне прыняў суд Светлагорскага раёна 13 ліпеня.

Пётр Маркелаў. У межах супольнай кампаніі "Дамо рэпрэсіям урок" па абароне студэнтаў, адлічаных з навучальных устаноў за грамадска-палітычную дзейнасць, праваабарончай арганізацыяй Libereco, ПЦ "Вясна" і Задзіночаннем беларускіх студэнтаў створаны шэраг відэарасповядаў удзельнікаў пратэстных акцый, якія ў лютым і сакавіку 2017 года адбыліся ў розных гарадах Беларусі.

Валянцін Стэфановіч. Фота: svaboda.org 12 ліпеня суд Маладзенчанскага раёна асудзіў настаўніц сярэдняй школы №11 Вольгу Завадзкуюі Ірыну Апанасевіч да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў месцы зняволення і да штрафаў у памеры 100 базавых велічынь за неналежнае выкананне абавязкаў у гарантаванні бяспекі жыцця і здароўя дзецей, што пацягнула па неасцярожнасці смерць вучаніцы восьмага класа Вікторыі Папчэня.

Мікалай Дзядок Былы палітвязень Мікалай Дзядок каментуе інфармацыю пра перавод палітвязня Міхаіла Жамчужнага ў Горацкую калонію №9 і з уласнага вопыту распавядае пра ўмовы ўтрымання ў самым суровым месцы пазбаўлення волі ў Беларусі.