- Катэгорыя: Вясна
Яшчэ не загаіліся чарнобыльскія раны, яшчэ па былых палескіх вёсках, зарослых кустоўем, ходзяць дзікія ваўкі, як беларускія ўлады ўзяліся здзяйсняць новы праект атамнай электрастанцыі. Гэты праект мае багата пытанняў на якія беларуская грамадскасць не атрымала аніводнага ўцямнага адказу. І самае галоўнае з іх – ці ня будзе Астравец другім Чарнобылем у Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончаму цэнтру "Вясна" вядома пра 19 затрыманых фігурантаў справы "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, узбуджанай па частцы 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса. 16-ці з іх прад’яўлена дадатковае абвінавачванне.
- Катэгорыя: Вясна
На 25 красавіка ПЦ “Вясна” мае пацверджанне наконт 16 фігурантаў справы "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў", якія дадаткова абвінавачваюцца па артыкуле 287 Крымінальнага кодэкса “Стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання”.
- Катэгорыя: Вясна
У сумесным адкрытым лісце на адрас уладаў Бахрэйна праваабарончыя арганізацыі выказваюць сур'ёзную заклапочанасць у сувязі з пагаршэннем стану здароўя бахрэйнскіх праваабаронцаў Набіла Раджаба і Абдулхадзі аль-Хаваджы, якія адвольна ўтрымліваюцца ў дрэнных умовах у месцах зняволення і пазбаўлены доступу да належнай медыцынскай дапамогі.
- Катэгорыя: Вясна
Як мінімум 14 беларускіх суддзяў, якія раней былі ўключаны ў спіс абмежавальных захадаў Еўрасаюза за ўдзел у палітычным пераследзе пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, працягваюць выносіць палітычна матываваныя рашэнні.
- Катэгорыя: Вясна
Працэс над аператарам Белсата Алесем Любенчуком, які мае афіцыйную акрэдытацыю МЗС Беларусі, распачаўся ў Першамайскім судзе Мінска. Разглядае справу неаднаразова заўважаны ў палітычных працэсах суддзя Юрый Гарбатоўскі, паведамляе прэс-служба БАЖ.
- Катэгорыя: Вясна
Пасля 25 сутак арышту з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна на волю выйшаў актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў.
- Катэгорыя: Вясна
У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся Павел Кірлік, якога двое сутак збівалі і катавалі ў ГАМ №1 Маскоўскага раёна г. Мінска.
- Катэгорыя: Вясна
Менскія суды прысудзілі штрафы сустаршыні БХД Паўлу Севярынцу, прэс-сакратару Абʼяднанай грамадзянскай партыі Ганьне Красулінай і актывісту АГП Дзьмітрыю Кавалгіну — па 50 базавых велічыняў (1150 рублёў) за дзеяньні падчас сустрэчы Кавалгіна з «сутак» на Акрэсьціна.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Савецкага раёна Гомеля 19 красавіка аштрафаваў журналіста-фрылансера і аўтара «Новага Часу» на 40 базавых велічынь.