- Катэгорыя: Вясна
Па інфармацыі праваабаронцаў, падоўжылі абраную меру стрымання пад вартай у дачыненні да некалькіх фігурантаў “справы патрыётаў”.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый 27 траўня ў Маладэчне бралі ўдзел у семінары на тэму "Практыка выкарыстання індывідуальных зваротаў у КПЧ ААН і іх значэнне ў справе абароны правоў чалавека ў Беларусі".
- Катэгорыя: Вясна
Супрацоўнікі лідскай міліцыі намерваліся сарваць творчую сустрэчу беларускага музыкі Зміцера Вайцюшкевіча, якую ён хацеў правесці ў суботу на сваёй радзіме. Планавалася, што імпрэза будзе ладзіцца наўпрост на свежым паветры ў аграсядзібе “Гасьціна”, якая месціцца ў вёсцы Пескі, побач з горадам Бярозаўка.
- Катэгорыя: Вясна
Былы палітвязеньЮрый Рубцоўраспавядае сайтуpalitviazni.infoпра тое, чым адрозніваецца жыццё ў Германіі і Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Суддзя Нэлі Каўшун палічыла, што Рух «За Свабоду» павінен несці адказнасць за дзеянні сябраў арганізацыі, якія, па дадзеных Міністэрства юстыцыі, парушылі заканадаўства.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца "Вясны" быў запрошаны ў якасці эксперта на міжнародную канферэнцыю, дзе абмяркоўвалася пытанне пра змену выбарчай сістэмы Рэспублікі Малдова. Сярод іншага там разглядаліся аргументы «за» і «супраць» мажарытарнай сістэмы, якая захоўваецца ў Беларусі. Дарэчы, нашая дзяржава - адзіная ў постсавецкім рэгіёне, дзе парламент абіраецца адноснай большасцю галасоў.
- Катэгорыя: Вясна
Менскі гарадзкі суд пакінуў у сіле рашэньне аб кампэнсацыі маральнай і матэрыяльнай шкоды ў справе сям’і Ігара Пцічкіна, які загінуў у СІЗА № 1. Пра гэта паведамляе БелаПАН.
- Катэгорыя: Вясна
24 траўня на хатнія тэлефоны актывіста Вячаслава Касінерава і валантэркі “Вясны” Анісіі Гурскай патэлефанавалі з РУУС Цэнтральнага раёну Мінска. Супрацоўнік міліцыі распытваў пра іх удзел у акцыі салідарнасці з палітвязнем Змітром Паліенкам пад час велакарнавалу “Viva Ровар!” і хацеў выклікаць актывістаў на размову.
- Катэгорыя: Вясна
У апошні час у кіраўніцтва Мінскага Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП), што на Акрэсціна, з’явілася заганная практыка – не дапускаць адвакатаў да адміністратыўна арыштаваных палітыкаў і актывістаў і, тым самым, супрацьдзейнічаць аказанню ім юрыдычнай дапамогі. Толькі ад пачатку траўня стала вядома пра некалькі выпадкаў парушэння права грамадзян на абарону. Гэта тычыцца нядопуску абаронцаў да Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Уладзіміра Някляева, Вячаслава Сіўчыка.