- Катэгорыя: Вясна
Апраўдальны прысуд — даволі рэдкая зьява ў беларускіх судах, кажа праваабаронца Валянцін Стэфановіч. На яго думку, прысуд Жаляну Віё, які спрабаваў правезьці празь беларуска-ўкраінскую мяжу патрон, вынесены таму, што Віё — грамадзянін Францыі. Немалую ролю адыграў і той рэзананс, які займела гэтая справа ў СМІ.
- Катэгорыя: Вясна
Нядаўнія арышты і затрыманні двух палітычных апанентаў па надуманых абвінавачваннях - яшчэ адна праява цыклічнага характару рэпрэсій у Беларусі. Пра гэта заявіў Спецыяльны дакладчык па правах чалавека ў Беларусі Міклаш Харасці, паведамляе Цэнтр навінаў ААН.
- Катэгорыя: Вясна
20 лістапада 1992 года, роўна 25 гадоў таму, я дэмабілізаваўся з войска. Гэта быў адзін з самых шчаслівых дзён у маім жыцці. Я быў неверагодна шчаслівы, што нарэшце вырваўся з гэтага вар’яцкага дому. Шмат чаго там было, і не пра ўсё зараз хочацца ўзгадваць. Казаць пра сябе ў ролі ахвяры цяжка, але гэта, прынамсі, выклікае спачуванні навакольных. Казаць пра свае нягожыя ўчынкі значна цяжей, бо тое, што ты зрабіў, выклікае толькі заслужанае асуджэнне і абурэнне.
- Катэгорыя: Вясна
Нядаўна сяброўка распавяла гісторыю пра тое, што пазнёмілася на замежнай канферэнцыі з італійкай, якая паспела папрацаваць у Штатах, а зараз займаецца антыкарупцыйным праектам у Гішпаніі. Пасля такіх аповедаў я ўздыхаю не ад таго, што людзі могуць так цікава перамяшчацца па свеце, а ад таго, што цяжка ўявіць эфектыўную антыкарупцыйную арганізацыю ў Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
20 лістапада Партызанскі раённы суд Мінску аштрафаваў апазыцыйнага палітыка Вячаслава Сіўчыка на 40 базавых велічынь (920 рублёў), паведамляе Радыё Свабода.
- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, учора, 16 лістапада, скончыўся 5-суткавы тэрмін змяшчэння ў ШІЗА палітвязня Міхаіла Жамчужнага. Гэта ўжо 11-ае спагнанне, якое асуджаны атрымаў з пачатку жніўня бягучага года ад адміністрацыі калоніі №9 г. Горкі. Верагодна, сёння будзе вынесена чарговае.
- Катэгорыя: Вясна
Міжнародная федэрацыя журналістаў (МФЖ) і ўдзельнікі канферэнцыі "Перспектывы і выклікі фрыланс-журналістыцы ў Еўропе. Адмысловы фокус на Беларусі", якая прайшла 16 лістапада ў Мінску, патрабуюць ад уладаў Беларусі спыніць пераслед журналістаў-фрылансараў, паведамляе БелаПАН. Канферэнцыя, арганізаваная МФЖ сумесна з Беларускай асацыяцыяй журналістаў, сабрала каля 50 удзельнікаў з Беларусі, Украіны, Вялікабрытаніі, Германіі, Нарвегіі, Іспаніі, Італіі, Францыі, Швецыі і Эстоніі. Запрошаныя прадстаўнікі дзяржаўных органаў мерапрыемства праігнаравалі.
- Катэгорыя: Вясна
Адначасова са стартам кампаніі па выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў праваабаронцы пачалі кампанію па назіранні за гэтымі выбарамі. Пра гэта паведамілі каардынатары незалежнага назірання ад кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Гулак (БХК) і Уладзімір Лабковіч (ПЦ “Вясна”) на прэс-канферэнцыі, якая адбылася 16 лістапада ў Мінску.
- Катэгорыя: Вясна
Прэс-канферэнцыя “Мясцовыя выбары на фоне няздзейсненых зменаў у Выбарчы кодэкс” 16 лістапада 2017, г. Мінск