Кажуць, сёння модна быць адукаваным, развіваць крытычнае мысленне і мець сваё меркаванне. Будзь у тэме - хайпані разам з намі.

Паседжанне ЦВК 15 лістапада 2017. Фота: belta.by Першае паседжанне Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, якое прайшло 15 лістапада, пацвердзіла, што асноўныя працэдуры кампаніі па выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў 28-га склікання будуць праходзіць па ранейшых схемах.

Акцыя "Свечка памяці" ў Мінску 29 кастрычніка 2017 года. Не паспелі яшчэ праваахоўнікі на пару з судамі разабрацца ў удзельнікамі “Марша абураных бкларусаў-2.0”, як час падганяе складаць пратаколы правапарушэнняў на тых, хто выйшаў 29 кастрычніка да прыступкаў будынку КДБ, каб правесці жалобную акцыю «Ланцуг памяці».  Яна была прысвечаная памяці расстраляных дзеячоў культуры і навукі 29-30 кастрычніка 1937 года.

Фота: Іван Ярывановіч, TUT.BY Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання распавёў, што прэзідэнт распарадзіўся знайсці і пакараць вінаватых у несвоечасовай уборцы льну ў Гомельскай вобласці, піша TUT.by. Тым часам праваабаронцы чакаюць рэакцыі абласной пракуратуры па факце выкарыстання прымусовай працы ў дадзенай сітуацыі.

Журналістка Аліна Скрэбунова і праваабаронца Барыс Бухель 14 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Магілёва прайшоў разгляд справы журналісткі Аліны Скрэбуновай, якую міліцыя абвінаваціла ў стварэнні трох сюжэтаў для тэлеканала «БелСАТ». Ленінскі РАУС палічыў незаконнымі сюжэты пра забарону веларуху па вуліцы Ленінскай, пра адкрыццё беларускамоўнага кафэ «Шпаркі лось» і «Дранік-Фэст», паведамляе mspring.online.

Будынак Следчага камітэту РБ. Фота: newsbel.by Пра гэта сайту palitviazni.info  распавяла грамадскі прадстаўнік сем’яў фігурантаў “справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” Ніна Шыдлоўская.

Тамара Шчапёткіна. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. Журналістка-фрылансерка Тамара Шчапёткіна з Бярозы была выклікана ў суд Бярозаўскага раёна на раніцу 14 лістапада ў якасці асобы, ў адносінах да якой вядзецца адміністратыўны працэс. Яе вінавацяць па ч. 2 арт. 22.9 КаАП за нібыта “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”: за тое, што жанчына ўзяла каментар у Вольгі Сышчаніцы, даяркі з Кобрына, на якую падаў у суд юрыст-консульт Анатоль Джыга за абразу.

Ільхам Аліеў і Аляксандр Лукашэнка. Фота: AFP Міжнародныя і нацыянальныя праваабарончыя арганізацыі, у тым ліку беларускія, заклікалі кіраўніцтва Еўрасаюза прасоўваць пытанне парушэнняў правоў чалавека ў Азербайджане на Саміце Усходняга партнёрства, які адбудзецца 24 лістапада ў Бруселі. Паводле кіраўніка ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага, які падпісаўся пад зваротам, праблемы ў Азербайджане вельмі нагадваюць праблемы ў Беларусі, і важна, каб у перамовах з Лукашэнкам яны таксама былі агучаныя Еўрасаюзам. Лукашэнка павінен разумець, што паездка ў Брусель – гэта не аванс з боку ЕС, а пачатак доўгай дарогі, лічыць праваабаронца.

Марша абараных беларусаў-2.0 у Мінску. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. Беларускія суды працягваюць адміністратыўны пераслед удзельнікаў акцыі пратэсту – “Марша абараных беларусаў-2.0”, які адбыўся ў Мінску 21 кастрычніка. Каля 15 чалавек пакараныя штрафамі, многія чакаюць прызначэння судовага паседжання. Відаць, пратэстныя настроі ў грамадстве вельмі трывожаць улады, якія намагаюцца пакараць усіх, хто асмеліўся пайсці супраць існуючай палітыкі дзяржавы.