Паседжанне Мазырскага райвыканкама па ўтварэнню участковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Мазырскага райсавета адбылося 3 студзеня.

З інфармацыі начальніка аддзела арганізацыйнай і кадравай работы райвыканкама Наталлі Малец вынікала, што дакументы на ўключэнне ў склад участковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў у Мазырскі райсавет пададзены ад 859 чалавек, а колькасць участковых выбарчых камісій – 76.

Ад працоўных калектываў было пададзена 196 заяваў, ад грамадзян, шляхам збору подпісаў – 243, ад палітычных партый – 64, ад грамадскіх аб’яднанняў - 356.

Сярод палітычных партый у Мазырскім раёне толькі 3 вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій, а менавіта, ад КПБ – 14 чалавек (вылучаецца 4 претэндэнты ў кандыдаты ў дэпутаты), ад Рэспубліканскай партыі працы і справедлівасці – 35 чалавек (1 прэтэндэнт на дэпутатства) і ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Народнай згоды – 15 чалавек (претэндэнтаў у дэпутаты -1).

Ад грамадскіх аб’яднанняў вылучаныя спрэс праўладныя – ГА “Белая Русь”, БРСМ, Беларускі саюз жанчын, Саюз ветэранаў, “Чырвоны крыж”, Саюз афіцэраў ды афіцыйныя прафсаюзы.

Па інфармацыі назіральніка Уладзіміра Целяпуна, абмеркавання кандыдытур не адбывалася, характарыстыкі таксама не зачытваліся, а колькасьць вылучэнцаў супадала с колькасцю, прадугледжанай выбарчым заканадаўствам для колькаснага складу камісій. 

“Зачытваўся спіс сябраў УВК і галасаванне адбывалася спісам. Аднак, была зроблена рэмарка: адмову атрымаў толькі адзін вылучэнец ва УВК №12. З 10 падпісаных грамадзян, толькі 8 пражываюць на тэрыторыі выбарчага ўчастка”, каментуе Уладзімір Целяпун.

Па  словах назіральніка, адметнасць прызначэння членаў участковых камісій у Мазырскім раёне  ў тым, што сёлета нават не ўзгадвалася “працоўная група”, якая раней рыхтавала спісы вылучэнцаў у камісіі і прапаноўвала на разгляд выканкама.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. 

Крыніца: Мазыршчына: участковыя выбарчыя камісіі сфармаваныя прадказальна