А хто там iдзе ў агромнiстай такой грамадзе? Назіральнікі!
25 сакавіка ў Мінску адбудзецца святкавання 100-годдзя стварэння Беларускай народнай рэспублікі. Традыцыйна гэтая свята называецца “Дзень волі”. У гэтым годзе гарадскія ўлады дазволілі правядзе мітынгу і канцэрту каля Опернага тэатру.
Назіральнікі кампаніі “ContralBY” традыцыйна будуць глядзець, як адбываецца святкаванне “Дня волі” і заклікаюць далучыцца да іх.
Акрамя таго, 26 красавіка традыцыйна плануецца правядзення шэсця і мітынгу “Чарнобыльскі шлях”, прымеркаваных да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. І там таксама патрабуецца актыўны ўдзел назіральнікаў, іх ацэнка і аналіз.
Каб далучыцца да каманды па назіранню, неабходна зрабіць тры простых крокі:
- Зарэгістравацца на ўдзел у відэа-курсе, прайсці яго першую і трэцюю частку (дэдлайн – 19 сакавіка).
- Напісаць па выніках прагляду на мэйл Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
- Прыйсці на семінар-інструктаж, дзе юрыст “Вясны” Наста Лойка распавядзе, як паводзіць сябе падчас назірання за масавым мерапрыемствам.
Чаму Ваш удзел – гэта важна?
Назіранне за масавым мерапрыемствам – адна з формаў грамадскага кантролю, калі вы ажыццяўляеце незалежнае і аб’ектыўнае назіранне, фіксуеце дзеянні ўдзельнікаў мерапрыемства і супрацоўнікаў органу аховы правапарадку, выступаеце, як стрымліваючы фактар і сіла, якая кантралюе паводзіны праваахоўнікаў усіх прысутных на сходзе.
Прыходзьце да нас і дакраніся да праваабароны! Будзьце актыўнымі!
Крыніца: Тры простых крока - і ты ў камандзе назіральнікаў. Далуйчайся!