Ілюстратыўнае фота. У Мазыры на выбарчым участку №17, які размяшчаецца ў сярэдняй школе №5, 14 лютага прагаласавалі 194 выбаршчыкі, альбо  амаль 28 чалавек у гадзіну. Прычым, бюлютэні выдаюць 2-3 сябры камісіі.

Выбарчы ўчастак №36 у Мінску. Участак для галасавання №36, якая размяшчаецца ў інтэрнаце №1 Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, працягвае паказваць сенсацыйныя вынікі па датэрміновым галасаванні на выбарах дэпутатаў у Мінскі гарадскі Савет.

Пацярпелы ад міліцэйскага самавольства Дзмітрый Серада Мінскі ўрач-педыятр Дзмітрый Серада атрымаў з Пракуратуры горада Мінска адказ на сваю чарговую скаргу аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы за збіццё супрацоўнікамі міліцыі пры жорсткім затрыманні ў сваёй кватэры і спецтранспарце пры дастаўленні ў РУУС.

СШ №21 У сярэдняй школе №21 Баранавічаў у першы дзень датэрміновага галасавання адзначана вельмі высокая яўка выбаршчыкаў. І гэта наўпрост звязана з правядзеннем у той дзень бацікоўскага сходу.

Лагатып кампаніі "Права выбару". Найбольшае разыходжанне ў яўцы выбаршчыкаў пасля першага дня датэрміновага галасавання 13 лютага было зафіксавана ў Мінску на ўчастку №27 Карбышаўскай выбарчай акругі №50. Там па звестках назіральнікаў кампаніі “Права выбару-2018” прагаласавала ўсяго 9 чалавек, аднак па пратаколу аб датэрміновым галасаванні, складзеным выбарчай камісіяй – 123. Звесткі адрозніваюцца амаль у 14 разоў. На ўчастку №28 гэтай жа акругі па звестках назіральнікаў прагаласавала 17 чалавек, а афіцыйнай інфармацыі – 58. Звесткі адрозніваюцца больш чым у 3 разы.

У Слоніме у першы дзень датэрміновага галасавання на адным з участкаў назіральнікамі зафіксаваная занадта высокая яўка выбаршчыкаў.  На ўчастку №3 па Камсамольскай акрузе, які размешчаны ў сярэдняй школе №2, згодна з пратаколам аб датэрміновым галасаванні, у гэты дзень прагаласавала ажно 162 чалавекі. Амаль ўсе яны з’яўляюцца студэнтамі медыцынскага каледжа.

Пад час рэгістрацыі назіральнікам па выбарах у Рэчыцкі раённы Савет дэпутатаў 28-га склікання на выбарчым участку №5 праваабаронца Валер Пуціцкі звярнуў увагу на вялікую колькасць назіральнікаў ад РГА “БРСМ” на ўчастку. У журнале для рэгістрацыі ён налічыў чатырох прадстаўнікоў гэтай праўладнай арганізацыі, што недапушчальна.

У Слоніме у першы дзень датэрміновага галасавання на адным з участкаў назіральнікамі зафіксаваная занадта высокая яўка выбаршчыкаў.  На ўчастку №3 па Камсамольскай акрузе, які размешчаны ў сярэдняй школе №2, згодна з пратаколам аб датэрміновым галасаванні, у гэты дзень прагаласавала ажно 162 чалавекі. Амаль ўсе яны з’яўляюцца студэнтамі медыцынскага каледжа.

Следчы камітэт праводзіць допыты магілёўскіх актывістаў, палітыкаў і праваабаронцаў па крымінальнай справе ў дачыненні да лідараў незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка. 12 лютага ў СК выклікалі праваабаронцу Барыса Бухеля і актывіста Аляксея Паўлоўскага, паведамляе mspring.online.

Кіраўнік прадстаўніцтва ПЦ "Мемарыял" у Грозным Аюб Ціціеў. Фота з сацсетак Праваабарончы цэнтр "Мемарыял» лічыць Аюба Ціціева палітвязнем.