Напярэдадні дазволенага Берасцейскім гарвыканкамам мітынгу “Берасцейцы супраць свінцу”, які плануецца правесці ў абласным цэнтры 29 красавіка, берасцейцаў пачалі выклікаць на прафілактычныя гутаркі. Некалькі грамадзян запрасілі на “прафілактыку” да участковага інспектара Васіля Ігнатоўскага.
Як паведамляе праваабаронцы “Вясны” Уладзімір Вялічкін, выклікі тычацца збору подпісаў за адстаўку кіраўнікоў Берасця, раёна і вобласці ў сувязі са стратай даверу.
Адна з выкліканых, Ала Іванаўна, адмовілася адказваць на пытанні участковага, спасылаючыся на арт.27 Канстытуцыі РБ. Была праведзеная гутарка аб недапушчальнасці парушэння парадку правядзення масавых мерапрыемствах, за што прадугледжаная адказнасць па ч.1. арт. 23.34 КаАП. Магчымы штраф і нават арышт.
Выявілася, што асобы, якіх выклікаюць супрацоўнікі міліцыі, 22 красавіка збіралі подпісы за адстаўку кіраўнікоў горада, раёна і вобласці побач з цэнтральным рынкам.
Камбінат па перапрацоўцы асабліва небяспечных адходаў “АйПауэр” будуецца з парушэннямі дзеючага заканадаўства, але абласныя і раённыя чыноўнікі закрываюць на гэта вочы і будаўніцтва працягваецца, бо выгаду ад гэтага прадпрыемства атрымаюць толькі яны. Жыхарам жа дастануцца хіба што хваробы і пакуты.
Крыніца: Берасце: прафілактычныя гутаркі напярэдадні мітынгу