Белсат паведамляе, што ў Салігорску затрымалі незалежных журналістак Таццяну Белашова і Марыю Арцыбашаву, якія супрацоўнічаюць з "Белсатам".

27 красавіка каля будынка Салігорскага раённага суда супрацоўнікі міліцыі заўважылі ў журналістак з тэлекамерай, і вырашылі праверыць іх дакументы.

Таццяна Белашова распавядае:

«Яны камусьці патэлефанавалі. А потым нам сказалі, маўляў, у іх ёсць інфармацыя, што мы звязаны з тэлеканалам «Белсат». Нас адвезлі ў РАУС».

У мясцовым РАУС супрацоўнік міліцыі Міхаіл Аляхновіч склаў пратаколы апытання, але журналісткі адмовіліся іх падпісваць.

Стала вядома, што Таццяну Белашова і Марыю Арцыбашаву адпусцілі.

Крыніца: Салігорск: затрымалі журналістак, якія супрацоўнічаюць з "Белсатам"