Хворы на сухоты. Фота: "Ганцавіцкі час". У жыхара Ваўкавыскага раёна Аляксандра Саўко апошнім часам склалася крытычная жыццёвая сітуацыя. Змешчаны на прымусовае лячэнне ад сухотаў, ён не змог працаваць і аплочваць паслугі ЖКХ за каватэру, у сувязі з чым суд пазбавіў яго жылля без прадстаўлення іншага жылога памяшкання. У той жа час абскардзіць гэтае судовае рашэнне, як і прымусовае накіраванне на лячэнне, ён не можа, паколькі ізноў жа не мае сродкаў на аплату дзяржмыта за падачу скаргі.

А хто там iдзе ў агромнiстай такой грамадзе? Назіральнікі!

А хто там iдзе ў агромнiстай такой грамадзе? Назіральнікі!

А хто там iдзе ў агромнiстай такой грамадзе? Назіральнікі!

Палітвязень Міхаил Жамчужны/ Як паведамляе Магілёўская Вясна, 5 сакавіка калегія па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда разгледзела скаргу Міхаіла Жамчужнага, які ўтрымліваецца ў папраўчай калоніі №9. 

Уладзімір Някляеў. Паэт і грамадзкі дзеяч Уладзімір Някляеў, якога яшчэ ў лістападе мінулага года асудзілі да арышту на 10 сутак нібыта за заклікі да ўдзелу ў масавым мерапрыемстве “Марш абураных беларусаў 2.0”, звярнуўся са скаргаю на пастанову суда Ленінскага раёна г. Мінска у Вярхоўны суд Беларусі.

Юрыст ПЦ "Вясна" Аляксей Лойка Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Аляксей Лойка атрымаў адказ на сваю скаргу з Пракуратуры горада Мінска, якая адмяніла пастанову Першамайскага раённага Следчага камітэта аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце яго збіцця 25 сакавіка 2017 года.

Андрусь Козел. Фота: belsat.eu Аператара тэлеканала “Белсат” Андруся Козела выклікаюць у суд Цэнтральнага раёна Мінска 7 сакавіка а 10 гадзіне, паведамляе Прэс-служба БАЖ.

Міхаіл Жамчужны ў судзе. На панядзелак, 5 сакавіка, прызначаны два судовыя працэсы па скаргах Міхаіла Жамчужнага на вынесеныя ў адносінах да яго спагнанні адміністрацыяй калоніі №9 у Гроках, куды палітвязень пераведзены адбываць пакаранне ў ліпені 2017 года.

Незалежны назіральнік Арцём Скарабагаты, якога адразу пасля выбараў у мясцовыя Саветы арыштавалі на 7 сутак, распавёў пра абставіны свайго затрымання на выбарчым участку ў асноўны дзень галасавання.  У фае Дома культуры аграгарадка Лясны знаходзілася два ўчасткі для галасавання па Другой Бараўлянскай выбарчай акрузе – №3 і №10, на які запісаўся назіральнікам мясцовы жыхар Арцём Скарабагаты. Хлопец прыйшоў туды каля васьмі ранку і пачаў назіраць за тым, што адбываецца на ўчастку.