Еўрасаюз чакае ад Беларусі неадкладнага ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку да яго адмены, паведамляе БелаПАН. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Маі Качыянчыч.

Зміцер Дашкевіч збірае подпісы ў абарону беларускай мовы. Фота: Наша Ніва. Праваабаронцам стала вядома, што на гэтым тыдні пачынаюцца суды над актывістамі, якія 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ўдзельнічалі ў зборы подпісаў у падтрымку беларускай мовы.

Зінаіда Міхнюк і Ганна Дусь. Фота: praca-by.info Пераслед актывістаў прафсаюза РЭП працягваецца. 7 сакавіка падчас памежнага і мытнага кантролю на станцыі Гудагай былі зняты з цягніка намесніца старшыні прафсаюза Зінаіда Міхнюк і адзін з каардынатараў моладзевай сеткі РЭП Ганна Дусь. Па інфармацыі Беларускага Радыё Рацыя, яны ехалі з Вільні ў Менск.

Намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Віталь Атаманчук забараніў прадстаўнікам гомельскага аддзялення незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Андрэю Стрыжаку і Леаніду Судаленку правядзенне 15 сакавіка ў Дзень беларускай Канстытуцыі пікета ў абарону свайго прафсаюза. Пра забарону паведамляе “Гомельская Вясна”

Кірыл Казачок. Фота БелаПАН. У Парламэнцкай асамблеі Рады Еўропы асудзілі пакаранне беларуса Кірыла Казачка, асуджанага за забойства двух уласных дзяцей, паведамляе "Новы час". Паводле папярэдняй інфармацыі, пакаранне адбылася ў канцы кастрычніка 2017 года. Вядома пра яе праваабаронцам стала на днях ад маці асуджанага.

Палітвязень Міхаил Жамчужны/ Рэспубліканская і Магілёўская абласная назіральныя камісіі наведаюць палітзняволенага Міхаіла Жамчужнага 13 сакавіка.

Палітвязень Міхаил Жамчужны/ Рэспубліканская і Магілёўская абласная назіральныя камісіі наведаюць палітзняволенага Міхаіла Жамчужнага 13 сакавіка.

Андрусь Козел у судзе. Фота: baj.by Адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да журналіста “Белсата” Андруся Козела па арт. 23.4 КаАП Беларусі (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў), які “парушаў таямніцу падліку галасоў” у дзень выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Андрусь Козел у судзе. Фота: baj.by Адбываецца разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да журналіста “Белсат” Андруся Козела па арт. 23.4 КаАП Беларусі, які “парушаў таямніцу падліку галасоў” у дзень выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Андрусь Козел у судзе. Фота: baj.by Адбываецца разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да журналіста “Белсат” Андруся Козела па арт. 23.4 КаАП Беларусі, які “парушаў таямніцу падліку галасоў” у дзень выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў.