Наста Гусева падчас збору подпісаў за беларускую мову на выхадзе са станцыі мэтро «Плошча Леніна», 21 лютага 2018. Фота: "Радыё Свабоды" У суддзе Маскоўскага раёна адбыўся суд над актывістам "Моладзі БНФ" Ягорам Сяргіенка, які 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ўдзельнічаў у зборы подпісаў у падтрымку беларускай мовы. Разглядала справу суддзя Малашэнка Вольга Пятроўна. Сведка па гэтай справе - міліцыянт Баранаў, блытаўся ў паказаннях. Пратакол складзены за 18 лютага, а не за 21. Супрацоўнік міліцыі называў збор подпісаў акцыяй, але патлумачыць чаму, не мог. Але суд, негледзячы на гэтыя абставіны справы, прызначыў Ягору Сяргіенку пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічыняў.

Наста Гусева падчас збору подпісаў за беларускую мову на выхадзе са станцыі мэтро «Плошча Леніна», 21 лютага 2018. Фота: "Радыё Свабоды" Адбыўся суд на блогерам і грамадскім актывістам Эдуардам Пальчысам, які 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ўдзельнічаў у зборы подпісаў у падтрымку беларускай мовы.

Эдуард Пальчыс. Фота: БелаПАН Адбыўся суд на блогерам і грамадскім актывістам Эдуардам Пальчысам, які 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ўдзельнічаў у зборы подпісаў у падтрымку беларускай мовы.

СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Фота: sputnik.by Маці асуджанага да смяротнага пакарання Ігара Гершанкова Людміла Адамаўна паведаміла ПЦ “Вясна” аб парушэнні права на карэспандэнцыю яе сына.

Камера ў ізалятары часовага ўтрымання. Фота: TUT.by Штогод дзесяткі, а то і сотні ўдзельнікаў мітынгаў і акцый пратэсту трапляюць пад адміністрацыйны пераслед, які нярэдка завяршаецца арыштам. Звычайна ў Мінску “суткі” адбываюць ў ІЧУ, у завулку Акрэсціна, альбо ў ІЧУ Мінскага раёна. Аднак як можна гарантаваць бяспеку адміністрацыйна арыштантаваных, калі нават супрацоўнікі ІЧУ, якія згодна з абавязкамі мусяць адказваць за парадак у ізалятары, паміж сабой выкарыстоўваюць нестатутныя адносіны. Ізалятар часовага ўтрымання – гэта працоўнае месца, якое патрабуе падвышанай адказнасці і дысцыпліны. А калі гэтага няма, дык як быць упэўненым, што з табою не здарыцца якой бяды?

Ілюстрацыя з сайта fidh.org Пасля перавыбрання ў 2012 годзе прэзідэнта Расіі і пад яго кантролем ўступілі ў сілу 50 законаў, прызначаных задушыць галасы апазіцыі і павысіць у грамадстве ўзровень страху і самацэнзуры.

Ілюстратыўнае фота. У праваабарончы цэнтр “Вясна” звярнулася непаўнагадовая жыхарка Маладзечанскага раёна, якая распавяла, што дома быў праведзены вобшук ў яе адсутнасць. У гэты ж дзень яе выклікалі на допыт у кабінет дырэктара школы, дзе яна навучаецца.

Мішэль Форст, спецдакладчык ААН па пытанні пра становішча праваабаронцаў “У той час, калі праваабаронцы падвяргаюцца нападам, прыгнёту і стыгматызацыі па ўсім свеце... мы павінны аддаць належнае гэтым тысячам мужчын і жанчын, якім мы абавязаныя так шмат”, — сказаў спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы праваабаронцаў Мішэль Форст, выступаючы на ​​пасяджэнні Савета ААН па правах чалавека. “Я шчыра спадзяюся, што 2018-ы перагорне гэтую старонку і стане сапраўдным паваротным момантам для ўсіх нас”.

Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Пінскага раёна і горада Пінска 12 сакавіка адбыўся разгляд адміністрацыйных спраў заведзеных на папулярных блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава. Іх абвінавацілі ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ па ч.2 арт. 22.9 КаАП. Прычынай пераследу блогераў стаў інцыдэнт з юрысконсультам завода акумулятараў Exide, размешчаным у Пінску, Аляксандрам Юнкевічам. Блогеры прыехалі ў Пінск 19 студзеня і хацелі распавесці пра гэтае прадпрыемства ў сацыяльных сетках.