Палітвязень Міхаіл Жамчужны. Фота: Радыё Свабода У судзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці 13 сакавіка адбыўся разгляд скаргі палітвязня Міхаіла Жамчужнага на вынесеныя яму спагнанні ў верасні-кастрычніку 2017 года адміністрацыяй калоніі №9.

Старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч. Фота ПЦ "Вясна" Старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч пракаментаваў Праваабарончаму цэнтру “Вясна” сітуацыю з даглядамі актывістаў арганізацыі на літоўскай мяжы.

Першым лаўрэатам, які быў узнагароджаным медалём імя знакамітага палітзняволенага савецкага рэжыму 1960–70-х гадоў Сяргея Ханжанкова, стала грамадская актывіста Ніна Багінская. Узнагароджанне адбылося ўчора, 13 сакавіка, у дзень нараджэння чалавека, які меў намер падарваць радыёглушыльную вежу ў Менску. Сяргей Ханжанкоў – арганізатар і кіраўнік маладзёвай антысавецкай арганізацыі, якая дзейнічала ў Менску ў 1962—1963 гадох і мела на мэце падарваць радыёглушыльную вежу ў Менску. Нарадзіўся ў сям’і былых палітзняволеных (бацька быў асуджаны ў 1935 годзе, дзед па матчынай лініі — у 1929). У 1955 сям’я атрымала дазвол вярнуцца ў Менск. У 1959 Сяргей паступіў на гідратэхнічны факультэт Беларускага палітэхнічнага інстытуту. У 1962 годзе ён разам з Віктарам Храпавіцкім і Рыгорам Сярогіным стварыў невялікую падпольную групоўку, якая збіралася распачаць друк антысавецкіх улётак. Пасля было пастаноўлена падрыхавацца і падарваць радыёглушыльную вежу ў Менску. Хлопцы знайшлі ў лесе снарады і разабраўшы іх здабылі выбухоўку. Затым пачалі распрацоўваць тэкст улётак, якія збіраліся расклеіць пасля аперацыі. Але сярод іх быў аднагрупнік Ханжанкова, які з'яўляўся сэксотам — пра ўсе іх дзеяньні органы рэспублікі ведалі. Таму ўжо 27 траўня 1963 іх група была арыштаваная. 7 кастрычніка 1963 Ханжанкоў быў асуджаны за «спробу ўчыніць дыверсію» і «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 10 гадоў лагераў. Пасля вызвалення ў 1973 вярнуўся ў Менск. Працаваў інжынерам у Беларускім дзяржаўным інстытуце праектавання аўтадарог, на заводзе імя Кірава.

Mahiliou. Фота: Магілёўская "Вясна" Магілёўскія праваабаронцы паведамляюць, што Гарвыканкам адмовіўся задаволіць заяўку мясцовых сябраў прафсаюза радыё-электроннай прамысловасці на пікет у Дзень Канстытуцыі 15 сакавіка. Па словах прававога інспектара арганізацыі Аляксея Яўгенава, улады запатрабавалі спачатку прадаставіць аплочаныя дамовы на паслугі «хуткай дапамогі» і камунальнікаў. Хоць заяўнік даў абавязацельства на аплату паслуг адразу ж, як толькі будзе адобрана заяўка.

Папраўчая калонія №9 у Горках. Фота: ПЦ "Вясна". Адміністрацыя Горацкай ПК №9 не дала грамадскай назіральнай камісіі пры галоўным упраўленні юстыцыі Магаблвыканкама сустрэцца з палітвязнем Міхаілам Жамчужным. Пра гэта паведамсляе праваабарончы сайт mspring.online. 

Наста Гусева падчас збору подпісаў за беларускую мову на выхадзе са станцыі мэтро «Плошча Леніна», 21 лютага 2018. Фота: "Радыё Свабоды" У суддзе Маскоўскага раёна г. Мінска адбыўся суд над актывістам "Моладзі БНФ" Ягорам Сяргіенка, які 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ўдзельнічаў у зборы подпісаў у падтрымку беларускай мовы. Разглядала справу суддзя Малашэнка Вольга Пятроўна. Сведка па гэтай справе - міліцыянт Баранаў, блытаўся ў паказаннях. Пратакол складзены за 18 лютага, а не за 21. Супрацоўнік міліцыі называў збор подпісаў акцыяй, але патлумачыць чаму, не мог. Але суд, негледзячы на гэтыя абставіны справы, прызначыў Ягору Сяргіенку пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічыняў.

Андрэй і Яўгенія Стрыжак. Фота: belsat.eu Актывісты прафсаюза РЭП з Гомеля Андрэй і Яўгенія Стрыжак 13 сакавіка былі затрыманыя на беларускай-літоўскай мяжы на памежным пераходзе "Каменны Лог". Пра гэта ў сацыяльных сетках паведамляе Андрэй Стрыжак:

Андрэй Стрыжак. Актывісты прафсаюза РЭП з Гомеля Андрэй і Яўгенія Стрыжак 13 сакавіка былі затрыманыя на беларускай-літоўскай мяжы памежным пераходзе "Каменны Лог". Пра гэта ў сацыяльных сетках паведамляе Андрэй Стрыжак:

65-гадовы жыхар Мінска Мікалай Радзівілаў дамагаецца ўзбуджэння крымінальнай справы супраць міліцыянтаў Талачынскага РАУС, якія яго моцна збілі два з паловай гады таму.

Дзмітрый Паліенка. Фота belapan.com Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю ў падтрымку беларускага вязня сумлення Дзмітрыя Паліенкі.