Затрыманне Вольгі Мікалайчык. Фота: belsat.eu “Белсат” паведамляе, што каля 21.45. Вольгу Мікалайчык затрымалі ў Курапатах міліцыянты ў цывільным. Мікалайчык збіралася дзяжурыць там усю ноч. Але да яе пад’ехала белы мікрааўтобус без нумароў, адкуль выбеглі супрацоўнікі ў цывільным, схапілі і пацягнулі ў машыну. Актывістку павезлі ў Савецкі РУУС.

З Вольгай акцыю ладзіла Ніна Багінская, але яе не затрымалі. Пасля затрымання Мікалайчык сышла, пакінуўшы крыж і плакат ля дарогі побач з «Бульбаш-холам».

Акцыя пачалася а 20-й. Актывісткі прыйшлі з плакатам і драўляным крыжом. Усяго каля «Бульбаш-холу» ўжо сабралося каля 10 міліцыянтаў. Міліцыянты ў цывільным правадзілі аператыўную здымку.

Нагадаем, што ў Курапатах побач з так званым комплексам «Бульбаш-хол», на 1 чэрвеня плануецца адкрыццё рэстарацыі “Паедзем, паядзім”.

Каля 8 гадзін раніцы праваабаронцам паведаміў дзяжурны Савецкага РУУС, што "Вольга Мікалайчык насамрэч была ў РУУС, яе планавалі весці ў суд, але цяпер у РУУС яе няма, і ня ведаюць, дзе яна".

Сустаршыня партыі БХД Павал Севярынец паведамляў, што пасля трохгадзіннага затрымання Вольгі Мікалайчык, у Савецкім РУУС яму адказвалі, што "ідзе разбіральніцтва".

Вольгу Мікалайчык затрымалі за абарону Курапатаў: "планавалі весці ў суд"

Крыніца: Вольгу Мікалайчык затрымалі за абарону Курапатаў: "планавалі весці ў суд"