Палітвязень Зміцер Паліенка. Нагадаем, што не так даўно палітвязня Змітра Паліенку перавялі з Жодзінскага шпіталя ў Бабруйскую калонію, дзе ён адбывае пакаранне.

Затрыманне ўдзельнікаў пікету ў Кіеўскім скверы 1 мая 2018 года. Фота: TUT.by Адміністрацыйныя справы затрыманых на першамайскіх дэманстрацыях актывістаў разгледзіць 2 мая суд Цэнтральнага раёна Мінска.

Ілюстратыўнае фота: "Наша Ніва". У Мінску 1 траўня адбудзецца дазволены Менгарвыканкам мітынг у абарону правоў працоўных і супраць дэкрэту «Аб садзейнічаньні занятасці насельніцтва». Заяўка была пададзеная прафсаюзам РЭП. Паводле заяўкі, у акцыі могуць прыняць удзел да 2 тысяч чалавек.

Старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч. Фота ПЦ "Вясна" Тэрмін папярэдняга расследавання па крымінальнай “справе прафсаюзаў» завяршаецца 1 траўня. Меркавана, што 2 траўня следчыя прымуць рашэнне аб падаўжэнні тэрмінаў расследавання, што хутчэй за ўсё і надарыцца, паколькі групу следчых павялічылі з двух да васьмі чалавек.

Галадоўка ў Калінкавічах. Фота: Ларыса Шчыракова. 4 дні 6 жанчын з Калінкавічаў, Мазыра, Жлобіна, Гомля і Магілёва галадаюць у кватэры. Яны дамагаюцца асабістай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнка, перагляду крымінальных спраў сваіх сваякоў і зменаў у  антынаркатычным заканадаўстве.

Мітынг у Берасці 29 красавіка 2018 года. Фота: "Берасцейская Вясна". Мітынг, які адбыўся 29 красавіка ў Берасці, сабраў больш за 2000 чалавек. Вялікая колькасць удзельнікаў тлумачыцца тым, што пытанне ўзнятае чатырма берасцейкамі, тычыцца экалагічнай сітуацыі ў рэгіёне. Масавае мерапрыемства было дазволенае гарадскімі ўладамі.

Пікет падчас акцыі "Чарнобыльскі шлях" 28 красавіка ў Мінску былі затрыманы актывісты Вольга Нікалайчык і Максім Вінярскі. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (парушэнне арт. 23.34 КаАП).

28 красавіка ў Мінску былі затрыманы актывісты Вольга Нікалайчык і Максім Вінярскі. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (парушэнне арт. 23.34 КаАП).

Людміла Кучура ў Праваабарончым цэнтры "Вясна" Людміла Кучура была на асабістым прыёме ў начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў Алега Маткіна яшчэ 10 красавіка. Па словах жанчыны, начальнік быў падрыхтаваны да яе візіту, слухаў уважліва, прыняў дзве скаргі да разгляду.

Людміла Кучура ў Праваабарончым цэнтры "Вясна" Людміла Кучура была на асабістым прыёме ў начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў Алега Маткіна 10 красавіка. Па словах жанчыны, начальнік быў падрыхтаваны да яе візіту, слухаў уважліва, прыняў дзве скаргі да разгляду.