09.02.2024 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, ціск, рэпрэсіі, даклады Беларускі Хельсінкскі Камітэт падрыхтаваў агляд найбольш значных зменаў у беларускай дзяржаўнай палітыцы ў галіне правоў чалавека і рэакцыях на яе з боку міжнароднай супольнасці. Аналітыка дапамагае лепш зразумець трэнды ў галіне правоў чалавека, дае магчымасць адсочваць сістэмныя і якасныя змены сітуацыі, пашырыць правачалавечны фокус аналітыкі ў сумежных галінах.

09.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Кандыдат ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Калінкавіцкай выбарчай акрузе №41 Мікалай Маратаеў актыўна ўключыўся ў агітацыйныя мерапрыемствы: у Калінкавічаў праходзяць пікеты ў ягоную падтрымку, ладзяцца сустрэчы з выбаршчыкамі.

09.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Ленінскага раёна Мінска 18 студзеня да двух з паловай гадоў "хатняй хіміі" за ўдзел у кастрычніцкай акцыі пратэсту ў 2020 годзе асудзілі пенсіянера Васіля Рубцова. Мужчыну знайшлі па фотаздымку ў перапісцы яго знаёмай, калі аглядалі яе тэлефон. Суддзя Марына Клімчук прызнала яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

09.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Ганна Крук. У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 8 лютага вынесены прысуд 32-гадовай мастачцы Ганне Крук. Жанчыну абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія парушылі грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Іна Сівец.

08.02.2024 Тэгі: ЕС-Беларусь, выбары-2024 Ілюстрацыйнае фота Еўрапейскі парламент 8 лютага прыняў тэрміновую рэзалюцыю па Беларусі, у якой дэпутаты выказалі, апроч усяго, пазіцыю па выбарах* у Беларусі, якія маюць адбыцца 25 лютага. Еўрапейскія дэпутаты заклікалі ЕС і міжнародную супольнасць не прызнаваць вынікі беларускіх выбараў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў — з-за адсутнасці празрыстасці, свабоды і справядлівасці. 

08.02.2024 Тэгі: ЕС-Беларусь, рэпрэсіі, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Еўрапейскі парламент прыняў тэрміновую рэзалюцыю па Беларусі, нагодай для якой сталі масавыя рэпрэсіі 23-24 студзеня, ціск на палітвязняў і іх сваякоў, а таксама "справа аналітыкаў". Еўрадэпутаты рашуча асудзілі нядаўнюю хвалю масавых арыштаў у Беларусі і заклікалі нелегітымны рэжым Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі, асабліва любы гендарны пераслед, і нагадаў рэжыму аб яго міжнародных абавязках. Акрамя гэтага, ён заклікае да неадкладнага безумоўнага вызвалення і кампенсацыі ўсім больш як 1400 палітычным зняволеным, а таксама членам іх сем’яў і адвольна затрыманым асобам, адначасова аднаўляючы іх у поўных правах.

08.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Маскоўскага раёна Брэста 25 студзеня асудзілі Віктара Астапука паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Інна Клышпач прызначыла Віктару адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанов уадкрытага тыпу ("хатняй хіміі") і штраф 4000 рублёў.

08.02.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 8 лютага 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

08.02.2024 Тэгі: суды, заявы, FIDH, вайна ва Украіне Асобы: Павел Сапелка На мінулым тыдні Міжнародны Суд (МС) ААН у Гаазе вынес эпахальныя рашэнні па дзвюх справах супраць Расеі, ініцыяваных Украінай 16 студзеня 2017 году адносна фінансавання тэрарызму і расавай дыскрымінацыі, а таксама 26 лютага 2022 году адносна абвінавачванняў у генацыдзе. Хоць аднагалоснае адхіленне працэсуальных пярэчанняў Расеі ў справе аб генацыдзе вітаецца, Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і ўкраінскія і расейскія арганізацыі, якія ўваходзяць у яе, шкадуюць, што Міжнародны суд не ўлічыў, што ілжывыя абвінавачванні Расеі ў генацыдзе апраўдваюць яе поўнамаштабнае ўварванне. Украіны падпадаюць пад дзеянне Канвенцыі аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго, і выказваюць расчараванне з нагоды няздольнасці Суда разгледзець больш шырокія наступствы дзеянняў Расеі з пачатку канфлікту. Публікуем заяву FIDH цалкам.

08.02.2024 Па Жлобінскай выбарчай акрузе №40 зарэгістраваныя кандыдатамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу чатыры асобы, што можна лічыць рэкордам для Гомельшчыны. Яшчэ на сямі акругах вобласці вылучаныя па тры кандыдаты, а астатнія маюць па аднаму спарынг-партнёру.