Баранавіцкія актывісты і праваабаронцы звярнуліся з заявай у Баранавіцкі гарвыканкам з патрабаваннем змяніць мясцовае рашэнне аб масавых мерапрыемствах у горадзе Баранавічы. На думку заяўнікоў мясцовае рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама ад 29 снежня 2014 года "Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Баранавічы” не адпавядае дзейснаму заканадаўству і міжнародным стандартам. На падставе гэтага актывісты і праваабаронцы патрабуюць: Справа ў тым, што Рашэннем Баранавіцкага гарвыканкама ад 29 снежня 2014 года "Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Баранавічы” адзіным сталым месцам правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе вызначаны “Стары парк” па вуліцы Камсамольскай. Гэтае месца размешчана ўдалечыні ад месцаў, якія наведваюцца грамадзянамі. Таму правядзенне ў такіх месцах масавых мерапрыестваў, па сутнасці, пазбаўляе яго свайго сэнсу -— выражэння меркавання. 

  • Вызначыць, што ў горадзе Баранавічы масавыя мерапрыемствы могуць быць праведзеныя ў любых прыдатных для гэтага месцах.
Фота: nashkraj.by, Яўгены Крымской
"Стары парк" у Баранавічах. Фота: nashkraj.by, Яўгены Крымской
  • Адмяніць патрабаванне аб прадастаўленні копіў дамоваў па ахове грамадскага парадку, расходаў, звязаных з медыцынскім абслугоўваннем і ўборкай тэрыторыі пры падачы заяўкі на правядзенне масавых мерапрыемстваў.

Баранавіцкі гарвыканкам па свайму Рашэнню  "Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Баранавічы” патрабуе ад заяўнікаў-арганізатараў аплату гэтых паслуг, хоць гэта супярэчыць нават беларускаму заканадаўству. Так, Пастанова Савета Міністраў ад 5 сакавіка 2012 года № 207 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку арганізацыі ўзаемадзеяння праваахоўных органаў, арганізатараў масавых мерапрыемстваў і прадстаўнікоў грамадскасці, якія выконваюць абавязкі па ахове грамадскага парадку, па пытаннях аховы грамадскага парадку і забеспячэння грамадскай бяспекі пры правядзенні масавых мерапрыемстваў», згодна з якім не вызначаны абавязак арганізоўваць ахову масавага мерапрыемства, заключаць дагавор і аплочваць паслугі па ахове правапарадку.

Яны фактычна прымушаюць арганізатараў масавага мерапрыемства на заключэнне дагавораў да атрымання дазволу на правядзенне масавага мерапрыемства.

  • Публікаваць на інтэрнэт – сайтах гарвыканкаму рэгістрацыю пададзеных паведамленняў аб правядзенні масавых мерапрыемстваў.

На практыцы беларускія ўлады часам адмаўляюць арганізатарам у правядзенні масавых мерапрыемстваў на падставе таго, што там ужо заяўлена іншае масавае мерапрыемства. Таму такая публікацыя дазволіла бы даведацца, што на гэты час і месца магчыма ўжо падаў ці не заяву нехта іншы.

Крыніца: Баранавіцкія праваабаронцы мяняюць практыку правядзення масавых мерапрыемстваў