- Катэгорыя: Вясна
Сёння магло б споўніцца 70 гадоў заснавальніку Беларускага дома правоў чалавека Барысу Звозскаву.
- Катэгорыя: Вясна
З сабою ў дарогу ўзяў я электронную кніжку, чытаю ўспаміны Андрэя Белага “На рубяжы двух стагоддзяў”. Апошнія пару гадоў усё меней чытаю мастацкую прыдуманую літаратуру, а ўсё болей успаміны, мемуары. Часта такія ўспаміны па сваіх мастацкіх якасьцях ні на кроплю ня горшыя за сюжэтную літаратуру. Усё залежыць ад таленту апавядальніка, а “нявыдуманая праўда” часта кранае і захоплівае яшчэ і мацней. Чытаючы Андрэя Белага, разумееш, што на рускай мове можна ня толькі паслаць на … і ў …, але й яшчэ ставараць высокамастацкія тэксты.
- Катэгорыя: Вясна
З 26 лютага па 1 сакавіка ў Брусэлі (Бельгія) пройдзе 7-ы Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання - найбуйнейшая сусветная падзея, прысвечаная адмене смяротнага пакарання з пункту гледжання напаўнення і палітычных прэтэнзій.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронча-асветнае аб’яднанне „Дзея” накіравала ў Вярхоўны суд скаргу на адмову Міністэрства юстыцыі ў афіцыйнай рэгістрацыі. Заснавальнікі арганізацыі лічаць, што аргументы Мінюста недастатковыя для прыняцця рашэння аб адмове ў рэгістрацыі, паведамляе "БелаПАН".
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе чарговую гісторыю ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.
- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак 25 лютага супрацоўнікі міліцыі затрымалі абаронца Курапатаў Дзяніса Ўрбановіч, якога на мінулым тыдні збіў машынай адзін з музыкаў рэстарацыі «Поедем поедим».
- Катэгорыя: Вясна
Сябра Аб’яднананай грамадзянскай партыі Наталля Стрэльчанка з Дуброўны Віцебскай вобласці накіравала ў Камітэт ААН па правах чалавека індывідуальнае паведамленне. У сваім звароце яна абвінавачвае Рэспубліку Беларусь у тым, што 25 і 26 сакавіка 2018 г. у дачыненні да яе супрацоўнікамі Дубровенскага РАУС і раённага суда ажыццяўляліся дзеянні, якімі, як яна лічыць, парушана адразу 7 артыкулаў Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.Так, беспадстаўнае затрыманне яе 25 сакавіка 2018 года ранкам ў 6 гадзін 20 хвілін супрацоўнікамі РАУС на шляху ў Мінск, дзе яна мела намер прыняць удзел у святкаванні Дня волі, яна лічыць парушэннем артыкула 9 Пакта, поводле якога ніхто не можа быць падвергнуты адвольнаму арышту або ўтрыманню пад вартай.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Заводскага раёна Мінска працягвае разгляд крымінальнай справы Марыны Золатавай, галоўнай рэдактаркі TUT.BY, якую абвінавачваюць у бяздзейнасці службовай асобы. У панядзелак, 25 лютага, плануюцца судовыя спрэчкі.
- Катэгорыя: Вясна
Супраць грамадскай актывісткі з Бабруйску Валянціны Каваленкі складзены пратакол за несанкцыянаванае пікетаванне, па частцы 3 артыкулу 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях, паведамляе "Радыё Рацыя".
- Катэгорыя: Вясна
Некалькі дзясяткаў гамельчукоў сабраліся ў грамадска – палітычным цэнтры на Палесскай, 52 на сустрэчу з праваабаронцам Паўлам Сапелкам, якая была прысвечана тэме катаванняў, жорсткаму і бесчалавечнаму абыходжанню з людзьмі ў міліцыі і месцах зняволення. Праваабаронца прэзентаваў прысутным мультымедыйны праект “Без права на расправу”. Праект скіраваны на выяўленне людзей, якія сутыкнуліся з катаваннямі, жорсткім, ці бесчалавечным абыходжаннем з боку супрацоўнікаў МУС і іншых дзяржаўных структур.