- Катэгорыя: Вясна
У сераду затрыманні ўдзельнікаў акцыі "Свабоду палітвязням!", якая адбылася 26 лютага на Кастрычніцкай плошчы, працягваюцца. Як паведамляе ў фэйсбуку актывістка Ганна Шапуцька, да актывіста Леаніда Кулакова супрацоўнікі міліцыі "ломяцца да яго ў кватэру. Пагражаюць выбіць уваходную дзвер". Сам ён таксама паведамляе ў сацсетках, што яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Яго павезлі ў Першамайскі РАУС.
- Катэгорыя: Вясна
У Еўрапейскім парламенце ў Брусэлі сёння, 27 лютага, адбываецца афіцыйнае адкрыццё 7-га Сусветнага кангрэсу супраць смяротнага пакарання - найбуйнейшай сусветнай падзеі, прысвечанай адмене смяротнага пакарання. На мерапрыемстве прысутнічаюць беларускія праваабаронцы, прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда і Валянцін Стэфановіч, а таксама маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва Любоў Кавалёва.
- Катэгорыя: Вясна
У Еўрапейскім парламенце ў Брусэлі сёння, 27 лютага, адбываецца афіцыйнае адкрыццё 7-ага Сусветнага кангрэсу супраць смяротнага пакарання - найбуйнейшай сусветнай падзеі, прысвечанай адмене смяротнага пакарання. На мерапрыемстве прысутнічаюць беларускія праваабаронцы, прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда і Валянцін Стэфановіч, а таксама маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва Любоў Кавалёва.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння Брэст трапіў у фокус увагі праваабаронцаў адразу па некалькіх прычынах: споўніўся год кампаніі пратэсту, а такім чынам, і гадавіна пераследу актывістаў супраць будаўніцтва экалагічна небяспечнага завода, прад'яўлена абвінавачванне блогеру Сяргею Пятрухіну за крытыку дзеянняў сілавікоў, а ў ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі #БезПраваНаРасправу звярнуўся спачатку берасцеец Павел Камінскі, а затым і Аляксандр Ярмілаў. Простае супадзенне? Не думаем ...
- Катэгорыя: Вясна
Прэзентацыя мультымедыйнага праекту ПЦ «Вясна» #БезПраваНаРасправу адбылася ў Цэнтры гарадскога жыцця Гародні 26 лютага. У госці да гарадзенцаў завітаў юрыст-праваабаронца Павел Сапелка.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Мінскага раёну 26 лютага адбыўся адміністрацыйны працэс над Дзянісам Урбановічам, піша "Новы Час".
- Катэгорыя: Вясна
Сацыяльнага актывіста і былога палітвязня 26 лютага Змітра Паліенку ізноў спрабавалі затрымаць. Як паспеў паведаміць сам актывіст у сваім Facebook, з самага ранку каля яго дома дзяжурыла міліцыя і прыкладна раз на гадзіну спрабавала трапіць да яго ў кватэру.
- Катэгорыя: Вясна
Людміла Кучура звярнулася да прэзідэнта Беларусі, дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі, Генеральнага пракурора і міністра ўнутраных спраў па фактах ціску на яе мужа Пятра Кучура з боку адміністрацыі папраўчай калоніі №15 г. Магілёва.
- Катэгорыя: Вясна
25 лютага споўніўся год з дня пачатку масавага пратэсту гараджан супраць будаўніцтва каля Берасця завода акумулятарных батарэй кампаніяй АйПауэр. Генератарам стыхійных пратэстаў стала анлайн-трансляцыя з удзелам блогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна, пад час якой яны агучылі свае планы выйсці 25 лютага на цэнтральную плошчу Брэста, калі мясцовыя ўлады не прымуць рашэнне аб спыненні будаўніцтва акумулятарнага завода каля горада. 22 лютага яны атрымалі папярэджанне ад пракуратуры, а 23 лютага былі затрыманыя і да суда змешчаныя ў ІЧУ.