- Катэгорыя: Вясна
У межах 7-ага Сусветнага кангрэса супраць смяротнага пакарання ў Брусэлі 1 лютага праваабаронцы прэзентавалі фотаальбом, прысвечаны 10-годдзю кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі". Ён зроблены пры падтрымцы Швейцарскага прадстаўніцтва ў Мінску. У падрыхтоўцы фотаальбома прынялі ўдзел каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда, актывістка кампаніі Паліна Сцепаненка, старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі, а таксама Віктар Корзун.
- Катэгорыя: Вясна
Жыхар Брэста Павел Камінскі, гісторыя якога стала вядомая дзякуючы блогеру Сергію Пятрухіну, накіраваў скаргу пракурору г. Брэста на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, якія жорстка і беспадстаўна збілі яго яшчэ 3 ліпеня 2016 года.
- Катэгорыя: Вясна
У межах 7-ага Сусветнага кангрэса супраць смяротнага пакарання ў Брусэлі 1 лютага праваабаронцы прэзентавалі фотаальбом, прысвечаны 10-годдзю кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі". Ён зроблены пры падтрымцы Швейцарскага прадстаўніцтва ў Мінску. У падрыхтоўцы фотаальбома прынялі ўдзел каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда, актывістка кампаніі Паліна Сцепаненка, старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі, а таксама Віктар Корзун.
- Катэгорыя: Вясна
Першага сакавіка ў Мінску нарэшце пачаліся суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцыі “Свабоду палітвязням”, якая прайшла 26 лютага на Кастрычніцкай плошчы Мінска.
- Катэгорыя: Вясна
Акцыя «Свабоду палітвязням», якая прайшла ў 26 лютага ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы, закончылася затрыманнем пецярых яе ўдзельнікаў. Насуперак усеагульнаму чаканню, актывістаў не асудзілі на наступны дзень пасля акцыі, як гэта часта бывае, а пакінулі ў ізалятары на вул. Акрэсціна. Ці законна такое доўгае адміністрацыйнае затрыманне і «адцягванне» суда? Сітуацыю пракаментаваў юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка.
- Катэгорыя: Вясна
Больш за год жыхары Брэста выходзяць на мірныя акцыі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, а жыхары Светлагорска выступаюць супраць запуску цэлюлоза-кардоннага камбіната і завода беленай цэлюлозы. З кожным годам людзі ўсё часцей і часцей звяртаюць увагу на незаконныя дзеянні ўладаў па высечцы зялёных насаджэнняў і ушчыльняльнай забудове.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што Святаслава Барановіча, асуджанага за тое, што ўдарыў супрацоўніка міліцыі ў цывільным на прыпынку грамадскага транспарту, 17 лютага перавялі ў турму г. Жодзіна для адбыцця пакінутага тэрміну пакарання. Нагадаем, суд г. Наваполацка 15 лютага ў папраўчай калоніі №1 вырашыў перавесці Барановіча на турэмны рэжым адбыцця пакарання. Пакінутую частку тэрміна (1 год, 7 месяцаў і 6 дзён) Святаслаў Барановіч правядзе ў Жодзінскай турме.
- Катэгорыя: Вясна
28 лютага ў Брусэлі на 7-ым Сусветным кангрэсе супраць смяротнага пакарання прайшла панэльная дыскусія "Чаму ў Беларусі працягваюць ужываць смяротнае пакаранне?"
- Катэгорыя: Вясна
Вечарам 28 лютага праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што да аднаго з актывістаў анархісцкага руху, пачынаючы з 19.30 вечара, настойліва стукаюць у дзверы супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Каля пад'езда ў легкавым аўтамабілі дзяжурыць некалькі чалавек, недалёка ад дома прыпаркаваны сіні мікрааўтобус з таніраваным шклом.