На 9 красавіка прызначаны разгляд крымінальнай справы вядомага берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна.
Варта ведаць, што блогера вінавацяць па ч. 2 арт.188 і ч.2 арт. 189 Крымінальнага кодэксу – паклёп і абраза нанесеныя ў публічным выступе, альбо ў друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, альбо ў сродках масавай інфармацыі. Справа слухаецца судом Ленінскага раёна Берасця, пры гэтым у 9.45 будзе разлгядацца эпізод па абвінавачванні Пятрухіна ў паклёпе, а ў 14.00 – за абразу.
“Я лічу гэтую справу палітычна матываванай. Яе распачаў пракурор. Таму што я, нібыта, абразіў і ашальмаваў прадстаўніка ўлады, уучастковага Ленінскага РАУС Сяргея Ігнацюка. Для "пазоўнікаў" - міліцыянтаў і для гледачоў я падрыхтаваў сюрпрыз. І не адзін. Напрыклад, я знайшоў людзей, якія расказалі, што іх збіваў участковы Сяргей Ігнацюк. Адзін з іх распавёў пра гэта на камеру. Так што будзе весела», - напісаў Пятрухін на сваёй старонцы ў фэйсбуку. - У Беларусі расправа са свабодай слова і бязмежжа сілавікоў набіраюць абароты. Нехта хоча, каб у Беларусі ўвялі закон аб абразе ўлады, як у Расіі. Гэтага дапусціць нельга".
Блогер Сяргей Пятрухін апошнім часам здымае шмат відэа на тэму пратэстаў супраць акумулятарнага заводу ў Берасьці. 12 траўня ў яго дома быў праведзены ператрус, падчас якога забралі кампутар, плfншэт, фотаапарат і тэлефон. Гэтыя рэчы яму не вярнулі дагэтуль. Апроч таго, Пятрухін неаднаразова затрымліваўся міліцыяй, атрымліваў штрафы і адбываў адміністрацыйны арышт.