- Катэгорыя: Вясна
21.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Суд Савецкага раёна Мінска 18 студзеня вынес прысуд Віталю і Аксане Каражанам, абвінаваціўшы іх па "народным", 342 артыкуле Крымінальнага кодэкса за ўдзел у акцыі пратэсту восенню 2020 года. Справу разглядала суддзя Вольга Емельянчыкава.
- Катэгорыя: Вясна
21.02.2024 Сябра Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Ала Смаляк, у праграме «Скажы-не маўчы» напярэдадні першага дня датэрміновага галасавання разважала пра ролю сям'і ў выхаванні грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму і адказнасці за сваю краіну.
- Катэгорыя: Вясна
20.02.2024 Тэгі: выбары-2024 На Гарадзеншчыне першы дзень датэрміновага галасавання прайшоў пад знакам небывалага адміністратыўнага ўплыву, прычым тон задавала самае высокае кіраўніцтва вобласці.
- Катэгорыя: Вясна
20.02.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20 лютага 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
20.02.2024 Тэгі: ЕС-Беларусь, салідарнасць Рада Еўрапейскага саюза 19 лютага 2024 года зацвердзіла высновы датычна сваёй нязменнай падтрымкі імкнення беларускага народа да свабоднай, дэмакратычнай, суверэннай і незалежнай Беларусі як часткі мірнай і квітнеючай Еўропы.
- Катэгорыя: Вясна
20.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Брэсцкі абласны суд 12 і 14 лютага 2024 года разглядаў крымінальную справу супраць 39-гадовага Сысоева Аляксандра Віктаравіча. Ролю пракурора выконваў Аляксандр Богуш, ролю суддзі — Руслана Сянько.
- Катэгорыя: Вясна
20.02.2024 Тэгі: палітвязні У магілёўскай калоніі № 15 памёр палітзняволены грамадскі актывіст Ігар Леднік. Ён быў асуджаны да трох гадоў зняволення за "паклёп на Лукашэнку" за публікацыю ў партыйным часопісе БСДП "Пазіцыя". Палітвязень меў інваліднасць другой групы праз праблемы з сэрцам. У зняволенні стан здароўя Ігара Ледніка істотна пагоршыўся, яму была зроблена аперацыя на страўнікава-кішачным тракце. Яму было 64 гады. Падрабязнасці і абставіны смерці палітвязня высвятляюцца.
- Катэгорыя: Вясна
20.02.2024 Тэгі: умовы ўтрымання, правы зняволеных, гісторыі вязняў У калоніях усе вязні за рэдкім выключэннем павінны працаваць на прамзоне. Часта гэта цяжкая брудная праца з парушэннем нормаў бяспекі і 6-дзённым працоўным тыднем для палітычных, як, напрыклад, у Наваполацкай ПК № 1. На "промцы" зняволеныя сартуюць пластыкавыя адкіды з прамысловых прадпрыемстваў, вырабляюць вугаль, пераапрацоўваюць другасную сыравіну, працуюць на дрэваапрацоўцы. За гэта яны атрымліваюць фармальныя заробкі ўсяго па некалькі рублёў у месяц.
- Катэгорыя: Вясна
19.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі, дыфамацыя 14 лютага 2024 года суд Маскоўскага раёна Берасця разгледзеў крымінальную справу супраць 40-гадовага палітвязня Канстанціна Саламіюка. Суд праходзіў у будынку брэсцкага СІЗА, справу разглядала Марына Скалковіч.
- Катэгорыя: Вясна
19.02.2024 Тэгі: свабода мірных сходаў, выбары-2024 У рэгіёнах Міншчыны актыўна праводзяцца так званыя "інфармацыйныя пікеты", але праводзяць іх не кандыдаты ці іх давераныя асобы. У Жодзіне, Капылі, Уздзе і Дзяржынку агітуюць "падтрымаць адзіны дзень галасавання", а за каго галасаваць – гэта ўжо неважна. З праваабаронцам разбіраемся, наколькі такія пікеты ў "падтрымку выбараў" законны.