29.01.2024 Тэгі: выбары-2024, асвета Згодна з каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў* дэпутатаў, зацверджаным Цэнтральнай выбарчай камісіяй, перадвыбарная агітацыя кандыдатаў будзе праходзіць з 31 студзеня па 24 лютага ўключна. З аналітыкамі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" расказваем, чаму менавіта этап агітацыі грае ключавую ролю на выбарах, якія (не)існуюць умовы ў Беларусі для правядзення агітацыйных мерапрыемстваў, як фінансуецца гэты дарагі этап і якія парушэнні часцей за ўсё фіксуюцца падчас агітацыі.

29.01.2024 Тэгі: аналітыка, выбары-2024 Экспертная місія па назіранні за выбарамі*2024  арганізаваная Беларускім Хельсінкскім камітэтам і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Місія збірае і аналізуе інфармацыю аб выбарчай кампаніі па адкрытых крыніцах і паведамленнях ад выбаршчыкаў з Беларусі. 

29.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Стала вядома, што інжынера Міхаіла Стаўрова прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады) і асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі"). Акром таго, ён мусіць выплаціць 100 базавых велічыняў штрафу (3700 рублёў).

29.01.2024 Тэгі: аналітыка, выбары-2024 Экспертная місія па назіранні за выбарамі*2024  арганізаваная Беларускім Хельсінкскім камітэтам і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Місія збірае і аналізуе інфармацыю аб выбарчай кампаніі па адкрытых крыніцах і паведамленнях ад выбаршчыкаў з Беларусі. 

29.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 MAYDAY паведамляе, што Асіповічы сталі першым горадам, які наведала місія назіральнікаў ад СНД. Назіральнікі наведалі мясцовы вагонабудаўнічы завод, Асіповіцкі філіял ААТ "Бабушкина крынка" і краязнаўчы музей, а вадзіў іх па горадзе асабіста старшыня райвыканкама Канстанцін Жыгуцкі.

29.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што 24 студзеня на паседжанні Ушацкага райвыканкама было прынята рашэнне аб утварыць 12 участковых выбарчых камісій, у якіх будуць працаваць 135 чалавек. Трэба адзначыць, што фармаванні УВК не прынялі ўдзелы працоўныя калектывы, а склады камісій улады засакрэцілі.

29.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Парламенцкая асамблея Рады Еўропы 25 студзеня прыняла новую рэзалюцыю па Беларусі. У ёй, апроч усяго іншага, выказаліся пра выбары*, якія маюць адбыцца праз месяц у Беларусі.

29.01.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27-29 студзеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

27.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Мінскі гарадскі суд вынес прысуд палітзняволенаму Андрэю Савінскаму, абвінаваціўшы яго ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч.1 арт. 130 КК) і фінансаванні экстрэмісцкай дзйнасці (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК). Справу разглядала суддзя Вера Галаўкова.

26.01.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні, правы чалавека, рэпрэсіі Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла новую рэзалюцыю па Беларусі. У ёй заклікаюць беларускія ўлады спыніць падтрымку агрэсіі Расеі, вызваліць палітвязняў, зладзіць свабодныя і справядлівыя выбары, а таксама выконваць правы чалавека.