22.02.2024 Тэгі: выбары-2024 "Берасцейская вясна" прааналізавала, наколькі дасяжнай з'яўляецца інфармацыя пра "адзіны дзень галасавання" для беларускамоўных грамадзян. Вынікі на фоне адзначэння Міжнароднага дня роднай мовы – вельмі сумныя.
З 16 сайтаў райвыканкамаў вобласці, толькі ў Століне зрабілі асобны падраздзел на сайце пра выбары*-2024. Для параўнання: усе 16 райвыканкамаў маюць асобныя старонкі пра выбары на расейскай мове.
Яшчэ вылучым у пазітыўным сэнсе (на фоне астатніх) – Лунінецкі раён: там не стваралі асобны раздзел пра выбары*-2024 на беларускай мове, але ж публікавалі некалькі (ад 2 да 5, у залежнасці ад таго што лічыць афіцыйнымі паведамленнямі на выбарчую тэматыку) паведамленняў па-беларуску ў раздзеле «Навіны».
А 14 сайтаў райвыканкамаў вобласці зусім не змяшчаюць афіцыйных паведамленняў па-беларуску пра выбары 25 лютага 2024. Гэта Берасцейскі, Баранавіцкі, Бярозаўскі, Ганцавіцкі, Драгічынскі, Жабінкаўскі, Іванаўскі, Івацэвіцкі, Камянецкі, Кобрынскі, Ляхавіцкі, Маларыцкі, Пінскі і Пружанскі райвыканкамы.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Крыніца: На Берасцейшчыне толькі 2 з 16 сайтаў райвыканкамаў асвятляюць выбарчую кампанію па-беларуску