- Катэгорыя: Вясна
26.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Згодна з каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў* дэпутатаў у адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 года, зацверджаным Цэнтральнай выбарчай камісіяй, утварэнне ўчастковых выбарчых камісій павінна адбыцца не пазней за 25 студзеня. Выконваюць функцыі па стварэнні ўчастковых камісій раённыя, гарадскія (гарадоў абласнога падпарадкавання) выканаўчыя камітэты, мясцовыя адміністрацыі. Але па стане на 26 студзеня, аналізуючы сайты выканаўчых камітэтаў Міншчыны, незразумела, ці ўтварылі ўчастковыя камісіі ў некаторых месцах наогул. Нагадаем, згодна арт. 13 Выбарчага кодэксу электаральны працэс мусіць адбывацца "адкрыта і галосна".
- Катэгорыя: Вясна
26.01.2024 Тэгі: выбары-2024 На пасяджэнні Вілейскага раённага выканаўчага камітэта былі ўтвораны 32 участковыя выбарчыя камісіі. Але калі адбылося гэтае пасяджэнне — можна толькі здагадваецца, бо інфармацыя аб гэтым пасяджэнні на сайце райвыканкама ў раздзеле "выбары" адсутнічала. "Праваабаронцы за свабодныя выбары" паглядзелі, як утвараюцца ўчастковыя выбарчыя камісіі ў Вілейцы, Валожыне і Маладзечне, і як гэта (не)асвятляецца на афіцыйных сайтах райвыканкамаў.
- Катэгорыя: Вясна
26.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, пераслед, рэпрэсіі У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 26 студзеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
26.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, дыфамацыя 19 снежня 2023 году у судзе Лёзненскага раёна асудзілі Уладзіміра Лісіцу. Паводле выраку суддзі Лёзненскага раёна Аляксея Лапушанскага, мужчына мае адбыць тры гады ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама сплаціць 7 400 рублёў штрафу і кампенсацыю маральнай школы двум пазоўнікам – генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь А. Шведу і дэпутату Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў І. Мядзведскаму – па 3 000 рублёў кожнаму
- Катэгорыя: Вясна
26.01.2024 Тэгі: палітвязні, ціск, аналітыка, умовы ўтрымання, рэпрэсіі Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе.
- Катэгорыя: Вясна
25.01.2024 Тэгі: катаванні, рэпрэсіі, гісторыі вязняў 17-гадовага магілеўчаніна Дзмітрыя Сіліна затрымалі ў канцы снежня 2022 года на занятках у музычным каледжы. Супрацоўнікі ГУБАЗіК зарэгістравалі яго ў чат-боце плана "Перамога", а хлопца зрабілі падазраваным у "стварэнні экстрэмісцкага фармавання" (арт. 361-1 КК). Дзмітрый правёў Новы Год у ізалятары, але першага студзеня яго адпусцілі. Пасля чарговага выкліку на допыт у Следчы камітэт хлопец не стаў чакаць затрымання і з’ехаў з Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
25.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што ў Віцебскай вобласці тэрытарыяльныя і акруговыя выбаркамы ўжо акрэдытавалі крыху больш за 280 назіральнікаў (20 працэнтаў ад мінімальна неабходнага) з грамадзян, якія пражываюць у межах рэгіёну.
- Катэгорыя: Вясна
24.01.2024 Тэгі: грамадства, ААН, правы чалавека, адвакатура Працоўная група ААН па адвольных затрыманнях (ПГАЗ) разгледзела справу палітзняволенага адваката Віталя Брагінца і прыйшла да высновы, што Беларусь парушыла яго правы. Скаргу ў ПГАЗ падрыхтавалі юрысты праваабарончай арганізацыі Respect-Protect-Fulfill і Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека.
- Катэгорыя: Вясна
24.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Стаў вядомы прысуд, які быў вынесены жыхару Брэста Дзянісу Красько Брэсцкім абласным судом 22 студзеня. Яго абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
24.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, свабода мірных сходаў Днямі стала вядома адразу пра некалькі прысудаў паводле "народнага" артыкула 342 Крымінальнага кодэксу. Мужчынаў судзілі за ўдзел у розных мірных сходах у 2020 годзе. Іх абвінавачвалі ў тым, што гэтым яны нібыта парушалі грамадскі парадак, перашкаджалі руху грамадскага транспарту, не падпарадкоўваліся патрабаванням прадстаўнікоў улады.