14.02.2024 Тэгі: палітвязні, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі Антон (імя зменена ў мэтах бяспекі) быў затрыманы па рэзананснай "справе Зельцэра" восенню 2021 года. У зняволенні ён правёў два гады разам з іншымі затрыманымі па гэтай справе. Доўгі час супрацоўнікі не ведалі, што з імі рабіць, таму затрыманыя знаходзіліся ў "замарозцы", а камеры былі перапоўненыя. Свой пераслед Антон параўноўвае з рэпрэсіямі ягоных сваякоў у 30-я гады — цяпер сваёй гісторыяй ён падзяліўся з "Вясной". Публікуем яе маналогам.

14.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Прапагандысцкая кампанія па агітацыі беларусаў ва ўдзеле ў "адзіным дні галасавання" не абыходзіцца без выкарыстання духавенства. Настаяцелі храмаў выступаюць на старонках рэгіянальных праўладных выданняў у якасці аўтарытэтаў, якія заклікаюць вернікаў прыйсці на ўчасткі і прагаласаваць. Гэтай тэме "Хрысціянская візія" прысвяціла свае даследванне.

14.02.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14 лютага 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

14.02.2024 Тэгі: выбары-2024Выбары ў СССР у 1939 годзе. Падняць актыўнасць выбаршчыкаў на Гомельшчыне вырашылі не зусім звычайным шляхам: жыхарам вобласці абласная газета падрабязна распавяла, як у духу «ўсенароднага свята» адбываліся выбары ў 1939 годзе, у самы разгул сталінскіх рэпрэсій, калі прымусовая яўка пад час галасавання складала 99.9%, а бюлетэні выдавалі энкавэдысты.

14.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Прапагандысцкая кампанія па агітацыі беларусаў ва ўдзеле ў "адзіным дні галасавання" не абыходзіцца без выкарыстання духавенства. Настаяцелі храмаў выступаюць на старонках рэгіянальных праўладных выданняў у якасці аўтарытэтаў, якія заклікаюць вернікаў прыйсці на ўчасткі і прагаласаваць. Гэтай тэме "Хрысціянская візія" прысвяціла свае даследванне.

13.02.2024 Тэгі: грамадства, заявы, права на абарону Сяргей Ерамееў Ініцыятывы дапамогі палітвязням BY_help, BYSOL, «Краіна для Жыцця» і Dissidentby выступілі з сумеснай заявай, у якой патрабуюць паказаць грамадству затрыманага ў Расійскай федэрацыі беларуса Сяргея Ерамеева.

13.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Фрунзенскім судзе Мінска 26 студзеня 2024 года асудзілі Сафію Кажамякіну паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Блізнюк прызначыла Сафіі два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

13.02.2024 Тэгі: выбары-2024 У рамках акцыі «ГомГМУ ідзе на выбары" кіраўніцтва медыцынскага ўніверсітэта разам са студэнтамі правялі 12 лютага дзіўны флэшмоб, назваўшы яго агітацыйным мерапрыемствам, прысвечаным выбарчай кампаніі:  пад вокнамі вуза выбудавалі сімвалічную «птушку».

13.02.2024 Тэгі: праваабаронцы, ціск, рэпрэсіі Расійская "Медиазона" вывучыла базу вышуку МУС Расіі. На гэта звярнула ўвагу "Медиазона Беларусь". У спісе апынуліся і беларускія праваабаронцы. "Вясна" запытала ў іх: як яны паставіліся да гэтай навіны?

13.02.2024 Тэгі: суды, палітвязні, ціск, аналітыка, пенітэнцыярная сістэма Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў.