- Катэгорыя: Вясна
Ці магчыма вылечыць хранічны алкагалізм у поўнай ізаляцыі ад грамадства? Ці дапамагае запатрабаваная грамадствам праца вызваліцца ад паталагічных залежнасцяў?
- Катэгорыя: Вясна
Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што атрымала пратакол адміністрацыйнага правапарушэння за ўдзел у Чарнобыльскім шляху 26 красавіка.
- Катэгорыя: Вясна
4 траўня ў 14.00 у судзе Партызанскага раёна г. Мінска пройдзе разгляд справы па скарзе анархіста Мікалая Дзядка на адказ намесніка старшыні Следчага камітэта па разглядзе пытання аб перавышэнні службовых паўнамоцтваў супрацоўнікамі АУС пры ўзброеным налёце на актывістаў пад Крупкамі.
- Катэгорыя: Вясна
У Брусэлі 29 красавіка напярэдадні новага раўнда двухбаковага дыялогу па правах чалавека Беларусь-Еўрасаюз беларускія праваабаронцы прэзентавалі сітуацыю з правамі чалавека. Сустрэча з Еўрапейскай службай знешніх сувязяў была арганізавана пры падтрымцы міжнароднай праваабарончай арганізацыі Civil Right Defenders.
- Катэгорыя: Вясна
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя пачала збор подпісаў супраць абавязковых выплатаў за царкоўныя і касцёльныя мерапрыемствы, уведзеных сумнавядомай пастановай Саўміну нумар 49, паведамляе сайт krynica.info.
- Катэгорыя: Вясна
Суддзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля Віктар Казачок 24 красавіка аштрафаваў жыхара абласнога цэнтра Аляксандра Іванова на 10 базавых велічыняў (255 руб.) За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (артыкул 17.11 КаАП). Пра гэта паведамляе "Гомельская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Валанцёры «Магілёўскай вясны» арганізавалі ралевую гульню жывога дзеяння ў адным з самых маляўнічых гарадоў Беларусі, піша "Магілёўская вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Гарадзенскі гарвыканкам не даў дазвол на святкаванне Першамая у гарадскім парку Жылібера. Прычына банальная: у гэты дзень тут запланаваны шэраг іншых культурніцкіх мерапрыемстваў, прысвечаных Святу працы. Хто і калі іх запланаваў – невядома. Заяўку на пікет падавалі актывісты з АГП Мікалай Салянік і Павел Драчоў 16 красавіка.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Ленінскага раёна Берасця 29 красавіка вынес пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці Уладзіслава Абрамовіча і аштрафаваў актывіста на 10 базавых велічыняў. Пастанову вынес суддзя Святаслаў Каліна.
- Катэгорыя: Вясна
Ва Украіне скончыўся другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Паводле афіцыйных звестак Цэнтрвыбаркама Украіны, Уладзімір Зяленскі перамог з вынікам 73,22 адсотка галасоў. Цяпер у краіне адбываецца падрыхтоўка да інаўгурацыі новага прэзідэнта.