Ток-шоу пра паняцці і правы чалавека ў Магілёве. Фота: mspring.online У Магілёве сайт-часопіс пра чалавека і яго правы mspring.online правёў  27 сакавіка ток-шоў пра тое, чаму беларусы шануюць культуру турмаў і калоній, як гэта спалучаецца з правамі чалавека і калі ж вараўскія паняткі сыйдуць, саступіўшы месца дзейным і справядлівым законам. Мерапрыемтва, якрое сабрала каля сарака гледачоў і ўдзельнікаў, абылося ў грамадскім цэнтры «Кола».

Асамблея НДА Беларусі і Цэнтар прававой трансфармацыі Lawtrend просяць беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці запоўніць анкету даследавання CSO METER – Беларусь. Апытанне ладзіцца з ініцыятывы Эўрапейскага цэнтру некамерцыйнага права (ECNL) для вывучэння ўмоваў дзейнасці НДА ў шасці краінах Усходняга Партнёрства.

Алена Талстая з Віктарам Кавальковым падчас акцыі 25 сакавіка. Фота: "Радыё Рацыя" Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска 28 сакавіка разгледзеў адміністрацыйную справу актывісткі Алены Талстой, якая на Дзень Волі на Кастрычніцкай плошчы ланцугом да слупа і трымала у руках плакат з надпісам «Дзень Волі ў няволі. Свабоду народу!». Акцыя працягвалася каля 10 хвілін і скончылася затрыманнем. Трое сутак актывістка знаходзілася ў ізалятары часовага ўтрымання на вул. Акрэсціна.

Ілюстрацыйнае фота Яшчэ ў жніўні 2017 г. суд Смаргонскага раёна па заяве Смаргонскага РАУС накіраваў жыхара Смаргоні Сяргея Цыркуновіча ў лячэбна-працоўны прафілакторый (ЛПП) тэрмінам на адзін год.

Мэхрдад Джамшыдыян, 2015 год. Фота: "Радыё Свабода" На сайце Petitions.by з’явіўся адказ на зварот з просьбай не высылаць з Беларусі іранца Мэхрдада Джамшыдыяна, піша "Радыё Свабода".

У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся малады чалавек, які быў асуджаны на 17 гадоў пазбаўлення волі па арт. 328 Крымінальнага кодэкса за тое, чаго, па яго словах, не здзяйсняў.

Фота: "Вячэрні Брэст". У судзе Ленінскага раёна Берасця 26 сакавіка пачаўся разгляд скаргі ініцыятыўнай групы па правядзенні мясцовага рэферэндума да Брэсцкага райвыканкама на адмову ў правядзенні мясцовага рэферэндума.

Леанід Свецік. Фота: budzma.by Рашэнне аб немэтазгоднасці стварэння пастаяннай камісіі па правах чалавека было прынятае 18 сакавіка на сумесным паседжанні дзьвюх пастаянных камісій (па пытаннях мясцовага самакіравання і сацабароны) Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў. Удзел у паседжанні ўзяў віцебскі праваабаронца Леанід Свецік.

Зміцер Паліенка. Фота: ПЦ "Вясна" Стала вядома, што былы палітвязень Зміцер Паліенка, які цяпер знаходзіцца ў ізалятары часовага атрымання па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па ч.3 арт.339 Крымінальнага кодэкса (“Асабліва злоснае хуліганства”), трымае галадоўку з 24 сакавіка. Пра гэта паведамляе ў фэйсбуку яго сябар актывіст Вячаслаў Касінераў.