Ці магчыма вылечыць хранічны алкагалізм у поўнай ізаляцыі ад грамадства? Ці дапамагае запатрабаваная грамадствам праца вызваліцца ад паталагічных залежнасцяў?
У прававым лікбезе ад "Вясны" расказваем, што такое лячэбна-працоўныя прафілакторыі ў сучаснай Беларусі.
Што такое лячэбна-працоўны прафілакторый? Лячэбна-працоўны прафілакторый (скар. ЛПП) - від папраўчай установы закрытага тыпу, дзе ізалююцца грамадзяне, хворыя на хранічны алкагалізм, наркаманію або таксікаманію, і грамадзяне, абавязаныя вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні. Зняволеныя ў ЛПП у абавязковым парадку прыцягваюцца да працы. На тэрыторыі Беларусі функцыянуе восем ЛПП. |
Каго могуць туды накіраваць? У лячэбна-працоўныя прафілакторыі могуць накіроўвацца:
|
Каго не могуць накіраваць у ЛПП? У ЛПП не могуць быць накіраваныя:
|
Якая працэдура накіравання чалавека ў ЛПП?
|
Хто прымае рашэнне аб накіраванні ў ЛПП? Заявы аб накіраванні грамадзянаў у лячэбна-працоўныя прафілакторыі разглядаюцца судом у адпаведнасці з Грамадзянскім працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь. Грамадзянін можа быць накіраваны судом у лячэбна-працоўны прафілакторый на тэрмін дванаццаць месяцаў. Дастаўку грамадзян у ЛПП ажыццяўляюць тэрытарыяльныя органы ўнутраных спраў. Праваабаронцы сцвярджаюць, ізаляцыя ў ЛПП не з'яўляецца санкцыяй за здзяйсненне канкрэтнага адміністрацыйнага правапарушэння, а выносіцца ў сувязі з хваробай - хранічным алкагалізмам і раней учыненымі грамадзянінам правапарушэннямі ў стане алкагольнага ап'янення, за якія ён ужо панёс пакаранне ў рамках адміністрацыйнага судаводства. |
У якіх умовах знаходзяцца людзі, накіраваныя ў ЛПП? Закон "Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзянаў у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовах знаходжання ў іх" прадугледжвае, што асобы, якія ўтрымліваюцца ў ЛПП, карыстаюцца тымі ж правамі, што і грамадзяне Рэспублікі Беларусь, але з некаторымі абмежаваннямі. Гэтыя абмежаванні выцякаюць з неабходнасці забеспячэння прымусовай ізаляцыі і медыка-сацыяльнай рэабілітацыі з прымусовай працай, як гэта прадугледжана законам. Усталёўваецца распарадак дня ЛПП, які павінен прадугледжваць у дачыненні да грамадзянаў, што змяшчаюцца ў ім:
На практыцы гэта азначае, што асобы, якія ўтрымліваюцца ў ЛПП, не маюць права самавольна яго пакідаць, абавязаны выконваць правілы ўнутранага распарадку, за імі усталёўваецца кантроль і нагляд. У дачыненні да ізаляваных асобаў выкарыстоўваецца асабісты агляд, агляд асабістых рэчаў. Ім не дазваляецца трымаць асабістыя дакументы, грошы (альбо іншыя забароненыя прадметы). Артыкул 16 Закона прадугледжвае прымяненне фізічнай сілы і спецыяльных сродкаў супрацоўнікамі ЛПП і вайскоўцамі ўнутраных войскаў у дачыненні ізаляваных асобаў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь. |
Што ўключае ў сябе медыка-сацыяльная рэадаптацыя? Згодна з Законам, медыка-сацыяльная рэадаптацыя грамадзянаў, якія знаходзяцца ў ЛПП, уключае:
|
Чаму ЛПП - адна з формаў незаконнага пазбаўлення волі? Праваабаронцы ацэньваюць сістэму ЛПП як утрыманне пад вартай, пазбаўленне волі па-за рамкамі крымінальнага пераследу, не ў сувязі з учыненнем злачынства. Пры гэтым яны адзначаюць, што накіраванне ў ЛПП парушае канстытуцыйныя правы ў частцы, якая абвяшчае, што пазбаўленне волі можа быць толькі ў дачыненні да асобы, якая ўчыніла крымінальнае злачынства на аснове прысуду суда. Тым не менш, працягласць і ўмовы ізаляцыі ў ЛПП шмат у чым параўнальныя з пазбаўленнем волі, і ў адпаведнасці з міжнародным нормамі ў галіне правоў чалавека з'яўляецца нічым іншым, як пазбаўленнем волі. Акрамя таго, алкагалізм не ўключаны ў спіс сацыяльна-небяспечных захворванняў, лячэнне якіх праводзіцца прымусова ў закрытых установах. Досвед працы праваабаронцаў "Вясны" паказвае, што многія трапляюць у ЛПП паўторна, а тых, хто выходзіць пасля ЛПП у рэмісію, адзінкі. |
Як сістэма ЛПП звязаная з прымусовай працай? Асобы, якiя ўтрымлiваюцца ў ЛПП, згодна з арт. 47 Закона, абавязаныя працаваць. Адмова ад працаўладкавання або самастойнае спыненне працы цягнуць накладанне мер дысцыплінарнага ўздзеяння: размяшчэнне ў дысцыплінарным пакоі тэрмінам да 10 сутак. Наяўнасць некалькіх дысцыплінарных спагнанняў цягне за сабой павелічэнне тэрміну знаходжання ў ЛПП да шасці месяцаў па рашэнні суда. Аднак, артыкул 14 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь усталёўвае працу як права, а не як абавязак. Такім чынам, прымусовае прыцягненне да працы грамадзянаў, прадугледжанае Законам, знаходзіцца ў поўнай супярэчнасці з Канстытуцыяй, паколькі ўжываецца па-за рамкамі выканання прысуду суда ў сувязі са здзейсненым злачынствам. Акрамя таго, прымусовая праца зняволеных ЛПП аплачваецца па-рознаму. Тыя са зняволеных, якія маюць рабочыя спецыяльнасці, могуць зарабіць на вытворчасці ў ЛПП і за яго межамі да 400-500 рублёў. Нечакана ў прывілеяваным становішчы аказваюцца грамадзяне, пазбаўленыя бацькоўскіх правоў у дачыненні да непаўналетніх дзяцей і абавязаныя аплачваць выдаткі па іх утрыманні: іх працаўладкоўваюць на тыя працоўныя месцы, дзе памер заработнай платы дазваляе кампенсаваць расходы дзяржавы па ўтрыманні іх дзяцей. Астатнія зняволеныя ЛПП альбо не працуюць, альбо працуюць за сімвалічнае ўзнагароджанне. Пры гэтым з заработнай платы i прыраўнаваных да яе даходаў грамадзянаў, якія знаходзяцца ў ЛПП, утрымліваецца кошт харчавання, адзення і абутку, камунальных паслуг на працягу тэрміну знаходжання грамадзяніна ў ЛПП да поўнага яе пагашэння. |
Калі ў вас засталіся пытанні, пішыце на пошту "Вясны" - Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Крыніца: "Лячэбны? Працоўны!", ці Што трэба ведаць пра ЛПП у Беларусі?