Асамблея НДА Беларусі 1 чэрвеня арганізоўвае вялікі фестываль “Кіламетр грамадскай актыўнасці”, дзе можна будзе пазнаёміцца з беларускімі грамадскімі арганізацыямі і актывістамі. Цягам дня на адкрытай пляцоўцы і ў залах ОК16 (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16) будуць праходзіць лекцыі, майстар-класы, дыскусіі ад розных арганізацыяў і экспертаў на тэмы экалогіі, гендэру, смяротнага пакарання, правоў чалавека, мовы і культуры.
Асамблея НДА Беларусі прадставіла поўную праграму фестываля “Кіламетр грамадскай актыўнасці.
З 14:00 да 19:00 Free Market. Вы прыносіце непатрэбныя вам рэчы на кірмаш і забіраеце тое, што вам спадабалася з прынесенага іншымі людзьмі. З 14:00 да 19:00 Жывая Бібліятэка. Падчас Жывой Бібліятэкі вы паразмаўляеце з Жывымі Кнігамі – людзьмі, якія маюць спецыфічную прафесію, незвычайны досвед, нязвыклы для большасці светапогляд ці занятак. ЛЕКЦЫЙНАЯ ПЛЯЦОЎКА: 13:00-14:00 Лекцыя “Студэнцкі рух змяняе свет”, Яўген Міхасюк, Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў 14:00-15:00 Лекцыя “Гендэр: міфы і факты”, Алена Агарэлашава, ECLAB 15:00-16:00 Лекцыя “Hi Siri, як голас беларускай моладзі пачуць у Эўропе?”, Лявон Марозаў, RADA 16:00-17:00 Лекцыя “Пластык – мясцовая праблема глабальнага маштабу”, Марыя Сума 17:00-18:00 Лекцыя “Голад і крызіс харчавання”, Free Market 18:00-19:00 Лекцыя “Поспех НДА: як ствараецца гарадская культура”, Таццяна Алекса, Цэнтр гарадскіх ініцыятываў ПАМАРАНЧАВАЯ ПЛЯЦОЎКА МАЙСТАР-КЛАСАЎ 13:00-14:00 Майстар-клас “Свабодны доступ да інфармацыі”, Фаланстэр 14:00-15:00 Майстар-клас “Выконвай хуткасны рэжым!”, Умовы для мовы 15:00-16:00 Майстар-клас “Трэнды ў пераразмеркаванні ежы”, Free Market 16:00-17:00 Мэдыяадукацыйная гульня-квіз, Таварыства беларускай школы 17:00-18:00 Гульня-квіз “Vivat, студэнцтва!”, Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў 18:00-19:00 Майстар-клас “Страшылкі пра hate speech”, Наста Лойка, Human Constanta БЛАКІТНАЯ ПЛЯЦОЎКА МАЙСТАР-КЛАСАЎ 13:00-13:45 Лекцыя “Актуальныя праблемы абароны правоў студэнта”, Аляксандар Клімашын, СтудРада 13:45-14:30 Майстар-клас па вядзенні дыскусіяў, Грамадзянскі форум 14:30-15:00 Лекцыя “Бюджэт грамадскага ўдзелу”, Міраслаў Кобаса, Фонд імя Льва Сапегі 15:00-16:00 Майстар-клас “Ну, навошта вам гэтая інфармацыйная бяспека?”, Ілля П., школа бяспекі DSS375 16:00-16:45 Майстар-клас “Магчымасці праграмы Эразмус+Моладзь”, Інфармацыйны цэнтар Erasmus+ у Беларусi 16:45-17:30 Майстар-клас “Лібэртарыянства для кожнага”, Маладыя дэмакраты 17:30-18:15 Майстар-клас “Як прапанаваць гістарычны аб’ект у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў”, валанцёры абароны Вайсковых могілак 18:15-19:00 Майстар-клас па беларускай лацінцы, Ганна Клокава, Арт Сядзіба ДЫСКУСІЙНАЯ ПЛЯЦОЎКА 15:00-16:00 Панэльная дыскусія “Узаемадзеянне з уладамі: ад канфармізму да канфрантацыі” 16:00-17:00 Панэльная дыскусія “Мікраблогеры, інфлюэнсэры як новыя НДА. “Класічныя” больш не патрэбныя?” 17:00-18:00 Панэльная дыскусія “Мінск і рэгіёны: дзве розныя грамадзянскія супольнасьці?” 18:00-19:00 “Тваё заўтра”: панэльная дыскусія “Кадры вырашаюць усё” Закрывае фэст выступ гурта “AKUTE” (Магілёў). |
На фэсце будуць таксама прадстаўлены пляцоўкі Праваабарончага цэнтра “Вясна”, дзе можна будзе пазнаёміцца з праваабаронцамі, з іх знакамітымі кампаніямі на тэму смяротнага пакарання, свабоды мірных сходаў і іншыя. Акрамя гэтага, можна будзе пазнаёміцца з валанцёрамі Валантэрская Служба "Вясны" і іх дзейнасцю.