- Катэгорыя: Вясна
У гэтым годзе грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” упершыню ўдзельнічае ў штогадовай Міжнароднай спецыялізаванай выстава “СМІ ў Беларусі”, якая праходзіць у НВЦ “БелЭкспа” у Мінску. У выставе ўдзельнічаюць больш за 50 суб'ектаў медыйнага поля Беларусі, сярод якіх таксама, напрыклад, прэса Міністэрства ўнутраных справаў. Сваю працу стэнд пачаў 2 траўня з дыскусіі "Інфармацыйная бяспека Беларусі ў медыясферы". Яе ўдзельнікамі сталі Андрэй Бастунец, старшыня ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", Вадзім Мажэйка, аналітык BISS, медыяэксперт, журналіст “Deutsche Welle”, Аляксандр Старыкевіч, намеснік старшыні ГА “БАЖ”, галоўны рэдактар газеты “Салідарнасць”.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Ленінскага раёна Берасця 29 красавіка вынес пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці Уладзіслава Абрамовіча і аштрафаваў актывіста на 10 базавых велічыняў. Пастанову вынес суддзя Святаслаў Каліна. Як паведамляе “Берасцейская Вясна”, яго звінавацілі па ч.1 арт 23.34 КаАП ва ўдзеле ў шэсці праціўнікаў акумулятарнага завода па цэнтральных вуліцах горада, якре адбылося 7 красавіка.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляецца на сайце Асамблеі НДА, 1 чэрвеня прастора ОК16 (Менск, вул. Кастрычніцкая, 16) адчыніць свае дзьверы для “Кілямэтра грамадзкай актыўнасьці”. На фэсьце будзе магчымасць пазнаёміцца з беларускімі грамадзкімі арганізацыямі і актывістамі.
- Катэгорыя: Вясна
Красавік стаў даволі насычаным месяцам у плане грамадска-палітычнай актыўнасці. На акцыі пратэсту ў Брэсце і супраціў актывістаў крыжалому ў Курапатах улады адказалі шматлікімі пратаколамі, затрыманнямі і судамі. Так, праваабронцы налічылі больш за 90 выпадкаў складання пратаколаў і затрыманняў актывістаў цягам месяца. Часам актывістаў затрымлівалі без складання пратаколаў. Як прыклад - затрыманні перад малебнам у Мінску ля адміністрацыі прэзідэнта, затрыманні берасцейскіх актывістаў напярэдадні акцый, а таксама масавае затрыманне анархістаў пад Кобрынам.
- Катэгорыя: Вясна
Камітэт па правах чалавека ААН прыняў да разгляду скаргу гомельскага журналіста-фрылансера Андрэя Толчына. Яго індывідуальнае паведамленне зарэгістравана пад №3288/2019 і накіравана беларускаму ўраду для каментара па сутнасці пастаўленых пытанняў (парушэнне права на збор, захоўванне і распаўсюджвання інфармацыі), паведамляе "Гомельская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Старшыню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Барысава 2 траўня чакае суд за адмову аплаты аказаных паслуг міліцыі па ахове грамадскага парадку падчас мітынгу і канцэрту ў Кіеўскім скверы 24 сакавіка. Адміністрацыйная справа будзе разглядацца ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска ў 16-30.
- Катэгорыя: Вясна
29 красавіка арганізатараў Дня Волі ў Мінску асудзілі за адмову плаціць міліцыі за аказанне паслуг па ахове грамадскага парадку падчас мітынгу і канцэрта.
- Катэгорыя: Вясна
1 траўня ў розных краінах святкуюць Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных, а ў Беларусі Дзень працы. Гэтая падзея заўжды суправаджалася мітынгамі, дэманстрацыямі, барацьбой за выкананне правоў працоўных людзей, альбо знакамі салідарнасці з усімі працоўнымі ў свеце. Дзякуючы намаганням мінулых пакаленняў мы маем норму працы – 8-гадзінны працоўны дзень ды іншыя гарантыі на працоўным месцы. З нагоды Дня працы "Асамблея НДА Беларусі" распавяла пра беларускія незалежныя прафсаюзы, ды іх асноўную дзейнасць – адстойванне правоў працоўных.
- Катэгорыя: Вясна
У Эканамічным судзе Віцебскай вобласці 29 красавіка прайшло слуханне справы па заяве полацкага актывіста Міколы Шараха аб прызнанні незаконнымі дзеянняў чыноўнікаў Полацкага райвыканкаму, якія адмовіліся зарэгістраваць прыватную ўстанову “Адвакацыя”. Суд стаў на бок грамадзяніна. Пра гэта паведамляе “Віцебская Вясна”.