Праваабаронцы "Вясны" звярнуліся да Спецыяльнай дакладчыцы ААН па пытанні аб гвалце ў адносінах да жанчын Дубраўкі Шымановіч з просьбай заклікаць беларускія ўлады правесці эфектыўнае і дакладнае расследаванне фактаў зневажальнага годнасць абыходжання супрацоўнікамі праваахоўных органаў у дачыненні да непаўнагадовай А. Праваабаронцы таксама папрасілі Спецдакладчыцу заклікаць Урад Беларусі пачаць выконваць рэкамендацыі Камітэта па правах чалавека ААН.

Фота: belnaviny.by На старонцы ў Facebook дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім размясціла адказ ад Міністэрства юстыцыі на пытанне аб адмене смяротнага пакарання ў Беларусі, паведамляе "Народная Воля".

Іларыён Трусаў, фота з Facebook На непаўнагадовага актывіста Іларыёна Трусава першага жніўня склалі пратакол па артыкуле 17.1 КаАП (“дробнае хуліганства”). Як паведаміў сам хлопец, выпадак, пра які ідзе гутарка ў пратаколе, адбыўся яшчэ 31 траўня.

Рада адукацыйна-асветніцкай праграмы “Беларуская праваабарончая школа” абвяшчае конкурс на ўдзел  у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека. Курс накіраваны на паглыбленне матываванымі маладымі людзьмі ведаў у галіне правоў чалавека, актывізацыю іх практычнага прымянення ў прафесійнай і грамадскай сферах.

Фотакалаж газеты "Новы Час". 21 верасня адбудзецца з’езд Партыі БНФ, дзе будуць вылучаны кандыдаты ў дэпутаты. Цяпер ідзе фармаванне гэтага спісу.

Таццяна Наскова. Фота з Facebook Эка-актывістка са Светлагорску Таццяна Наскова звярнулася з індывідуальнай скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека. На міжнародным узроўні яна падымае пытанне, чаму ў 70-ці тысячным горадзе немагчыма публічна выказаць пратэст, звязаны з экалагічнай праблемай горада, паведамляе "Гомельская Вясна".

Валянцін Стэфановіч у студыі Еўрарадыё Ці будуць адрознівацца цяперашнія парламенцкія выбары ад папярэдніх. І ці варта за імі назіраць?

Арыгінальна асвятляюць новую выбарчую кампанію на сайце Гарадзенскага аблвыканкаму. У расейскамоўнай версіі сайту ёсць адпаведны банер і інфармацыя пра прызначэнне выбараў у Палату прадстаўнікоў. Змешчаны і адпаведны ўказ начальніка дзяржавы і інфармацыя пра выбарчыя акругі, паведамляе "Гарадзенская вясна".

Пратэсты ў Берасці. Фота: "Берасцейская вясна". У мінулую нядзелю неабыякавыя берасцейцы ізноў нагадалі уладам, што не супакояцца, пакуль акумулятары завод не закрыюць. Яны ў чарговы раз сабраліся на плошчы перад аблвыканкамам, каб пратэстварваць супраць шкоднай вытворчасці.

Магілёўская турма №4. Фота: mspring.online Праваабаронцы “Магілёўскай вясны” запатрабавалі ад Генеральнай пракуратуры прывесці ў парадак ўмовы ўтрымання ў магілёўскай турме №4 і СІЗА. На іх думку, там ёсць цэлы букет парушэнняў, піша mspring.online